Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХВАСТОЎ НАКІРАВАЎСЯ Ў ТЭГЕРАН


Валер Каліноўскі, Менск

Паводле словаў самога Міхаіла Хвастова, ён будзе рыхтаваць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў гэтыя тры арабскія краіны.

Што да цяперашняга візыту ў Тэгеран, то, як паведамляе Іранскае агенцтва ІРНА, Хвастоў будзе абмяркоўваць з найвышэйшым кіраўніцтвам гэтай краіны "ўмацаваньне двухбаковых палітычных, эканамічных і культурных сувязяў". Міхаіла Хваcтова прыме прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі, кіраўнікі парлямэнту і МЗС краіны, міністры гандлю, культуры і іслямскай арыентацыі.

Хвастоў перадасць Хатамі асабістае пасланьне А. Лукашэнкі і абмяркуе ўмовы візыту іранскага прэзыдэнта ў Менск. Як паведаіў МЗС Беларусі, такі візыт адбудзецца ўжо сёлета — Махамад Хатамі даў на гэта згоду.

Перад ад'ездам у Тэгеран спадар Хвастоў заявіў, што нічога нечаканага падчас гэтага візыту ня будзе: "гэта плянавая паездка, Беларусь лічыць Іран важным партнэрам у рэгіёне".

Нагадаем, што ЗША разглядаюць цяперашні іранскі рэжым як адно са зьвёнаў "восі зла", пра што заяўляў нядаўна прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.
XS
SM
MD
LG