Лінкі ўнівэрсальнага доступу

INTERNATIONAL HERALD TRIBUNE: “БІЛ КЛІНТАН ПАТАЕМНА ЗМАГАЎСЯ ЗЬ БІН ЛЯДЭНАМ”


Валер Каліноўскі, Прага

Два гады таму Джордж Тэнет, кіраўнік амэрыканскай выведкі патэлефанаваў у Белы Дом з паведамленьнем, што ЦРУ выйшла на сьлед Бін Лядэна, які з 1996 года хаваўся ў талібаў у Афганістане.

Пасьля абмеркаваньня з групай адмысловых дарадцаў Клінтан даў загад рыхтаваць ракетносцы і зь нецярплівасьцю чакаў вынікаў апэрацыі. Але тады атрымалася памылка – за Бін Лядэна ўзялі багатага шэйха з Саудаўскай Арабіі, які выехаў на сакалінае паляваньне.

Такім чынам, два апошнія гады свайго прэзыдэнцтва Біл Клінтан вёў прыхаваную вайну супраць жортскага і сьмелага ворага. Грамадзянам Амэрыкі было гэта малавядома. Але паколькі Клінтан баяўся рызыкаваць жыццямі сваіх грамадзянаў ды пагоршыць дачыненьні з сваімі хаўрусьнікамі ў мусульманскім сьвеце, то ён абмежаваў гэтыя апэрацыі дзьвюмя важнымі ўмовамі.

Па-першае, амэрыканскія вайскоўцы маглі выкарыстоўваць толькі зброю, што дзейнічае на вялікай адлегласьці. Па-другое, іх праціўнікі маглі разглядацца толькі як індывідуальныя тэрарысты.

У жніўні 1998 года, калі Аль-Кайда разбурыла амбасады ЗША ў Найробі і Дарэрсаляме, Клінтан загадаў распачаць апэрацыю, якая павінна была скончыцца забойтсвам Асамы Бін Лядэна і іншых кіраўнікоў Аль Кайды. Ён пашырыў магчымасьці для атакаў на тэрарыстаў.

Тройчы пасьля гэтага рыхтваліся адпаведныя ўдары, але кожнага разу сумненьні ў дадзеных выведкі перапынялі хаду апэрацыі. Кіраўніцтва ЦРУ завэрбавала і падрыхтвала да апэрацыі адмысловыя групы ў Пакістане і Афгансітане з агульнай задачай забіць альбо злавіць Бін Лядэна. Афганская група двойчы ўступала ў перастрэлкі з атачэннем Бін Лядэна, але ніякай шкоды яму не прынесла.

Прадстаўнікі спэцгрупы ЦРУ прынамсі аднаго разу таемна заходзілі ў Афганістан. Яны падрыхтавалі нават узьлётна-пасадачную паласу, каб вывезьці Бін Лядэна, калі ён будзе захоплены, ды ўсталявалі прыстасаваньні, што маглі праслухоўваць размовы тэрарыстаў па радыё.

Але ўрэшце Клінтан спыніў выкарыстаньне больш эфектыўных вайсковых інструмэнтаў супраць тэрарытсаў Аль-Кайды ды ўхіліўся ад наўпростых вайсковых сутычак з талібамі, якія з 1996 года хавалі Бін Лядэна і ягоных баевікоў.

Гэтыя абмежаваньні Клінтана адмяніў толькі Джордж Буш пасьля тэрарытстычных атакаў на Нью-Ёрк і Вашыгтон 11 верасьня гэтага году.
XS
SM
MD
LG