Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ СКАРАЧАЮЦЬ КОЛЬКАСЬЦЬ УЦЕКАЧОЎ, ЯКІМ БУДЗЕ ДАЗВОЛЕНА ЎЕХАЦЬ У ЗША


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк

Колькасьць уцекачоў, якія кожны год маглі прыехаць у ЗША, была абмежаваная 70 тысячамі чалавек. Цяпер на загад прэзыднта Буша яна будзе скарочаня на 10 тысяч чалвек. Гаворка ідзе пра тых уцекачоў, якім статус уцекача выдаваўся ў кансулятах і амбасадах ЗША ў розных замежных краінах. Напрыклад, такі статус атрымлівалі габрэі з былога Савецкага Саюзу. Папраўка Лотэнбэрга ў амэрыканскім эміграцыйным законе канстатуе тое, што габрэяў у былым Савецкім Саюзе дыскрымінуюць па нацыянальнай прыкмеце. У гэтым выпадку статус уцекача выдае амэрыканскі касулят у Маскве. Падобная практыка выкарыстоўваецца і для ўцекачоў ад рэлігійнага перасьледу і нацыянальнага ў іншых краінах. Толькі палітычныя ўцекачы дагэтуль могуць атрымаць палітычны прытулак на тэрыторыі ЗША. Хоць ёсьць і шэраг выключэньняў – калі палітычны прытулак даецца ў амбасадах, але ў тых амбасадах, што знаходзяцца ў трэціх краінах. Такім чынам, скарачэньне колькасьці ўцекачоў, што змогуць уехаць у ЗША, тычыцца толькі тых, хто перасякае мяжу ЗША ўжо маючы статус уцекача. Усе, хто будзе прасіць прытулку на тэрыторыі ЗША, не падпадаюць пад гэтае новае абмежаваньне. Дагэтуль, апрача тых 70 тысяч, што ўяжджалі ў краіну, яшчэ каля 50 тысяч атрымоўвалі статус на месцы.

Але абмежаваньне – не адзінае мера што да эмігрантаў у ЗША. Кансулят ЗША ў Маскве спыніў права на ўезд у краіну да лютага наступнага году тых эмігрантаў, якія ўжо нават атрымалі пакеты з эмігранцкімі візамі. Гэты тычыцца і сем’яў палітычных уцекачоў зь Беларусі, якія павінны былі прыехаць дзеля ўзьяднаньня або сёлета, або ў пачатку налета.

XS
SM
MD
LG