Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІ НАСТРОЙ У ЮГАСЛАВІІ ПАСЬЛЯ ВЫБАРАЎ У КОСАВЕ?


Алена Панкратава, Прага

Нямецкая агенцыя ДПА, спасылаючыся на палітыкаў Эўразьвязу, перадае, што выбары паклалі аснову для дэмакратычнай будучыні краіны, аднак пры гэтым некаторыя праблемы ў грамадзтве засталіся. Як паведамляе Assotiated Press, прыводзячы словы Ібрагіма Руговы, першачарговай задачай новай косаўскай адміністрацыі зьяўляецца барацьба за поўную незалежнасьць Косава ад Югаславіі. У сваю чаргу незалежнае бялградзкае радыё Б-92 са спасылкай на міністра замежных справаў Югаславіі Горана Сьвіланавіча, перадае, што югаслаўскае кіраўніцтва павіншавала Ругову зь перамогай, але пры гэтым падкрэсьліла, што ні пра якую незалежнасьць размовы быць ня можа.
Які настрой пасьля выбараў у Югалавіі?

Мы гутарым з шэф-рэдактарам незалежнай тэлевізіі у Бялградзе Горданай Жужа, якая асьвятляла косаўскія выбары.

(Жужа: ) “Вы ведаеце, гэтыя выбары паказалі, што шукаецца шлях да новых ўзаемаадносінаў, новых кантактаў, новага дыялёгу. Я думаю, што гэта вельмі пазытыўны факт і такім чынам можна гаварыць пра стварэньне новага жыцьця ў гэтым краі”.

Паводле маёй суразмоўніцы, апошнія парлямэнцкія выбары ў Косава дэманструюць пэўны пералом ў настроях альбанцаў-касавараў. Зараз яны падтрымалі не радыкалаў, не кіраўніка Вызваленчай арміі Косава –Хашыма Тачы, а больш памяркоўнага ягонага апанэнта інтэлігента-пісьменьніка Ібрагіма Ругову. Ругова разумее, што без кампрамісаў з сэрбамі, хаця б іх частковага вяртаньня у Косава, без кантактаў з Бялградам і больш таго без падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці ніводзін з сур’ёзных палітыкаў ня зможа нічога дасягнуць, інакш ён проста атрымае імідж міжнароднага тэрарыста.
Вельмі важным фактарам зьяўляецца і тое, што частку месцаў ў косаўскім парлямэнце атрымаюць сэрбы. Курс Руговы на стварэньне мультыэтнічнага грамадзтва, хоць і пад ціскам з боку ААН, ЗША і эўрапейцаў, даў яму шанец вывесьці Косаўскі край са стану канфратацыі.

Застаецца аднак пытаньнем, – лічыць Гордана Жужа, – ці будзе Ругова жорстка і бескампрамісна выступаць за незалежнасьць Косава. Такое разьвіцьцё сытуацыі Сэрбія, канечне, не падтрымала.

(Жужа: ) “Незалежнасьць Косава ад Югаславіі – гэта немагчыма. Думка простых людзей ў Сэрбіі абсалютна супрацьлеглая таму, што можа лічыць міжнародная грамадзкасцьць Сэрбы пастаянна гавораць: “Альбанцы Косава маюць уласную краіну - Альбанію. У нашай краіне яны зьяўляюцца меьшасьцю”. Пра гарантыі непадзельнасьці Югаславіі гаворыцца і ў рэзалюцыі 1244 Рады Бясьпекі ААН. Карацей, гэта адна з галоўных праблемаў, якую трэба вырашаць нашым народам мірным шляхам”.


XS
SM
MD
LG