Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПОЛЬСКІ ДРУК СУМНЯЕЦЦА Ў ШЧЫРАСЬЦІ УРАЛА ЛАТЫПАВА АДНОСНА ПАДТРЫМКІ БЕЛАРУСЬСЮ БАРАЦЬБЫ З ТЭРАРЫЗМАМ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Асаблівую зацікаўленасьць, калі не сказаць зьдзіўленьне, выклікаў удзел у працы канфэрэнцыі прадстаўнікоў Беларусі, якія запэўнілі, што намер іхнай краіны змагацца з тэрарызмам сапраўды шчыры”, - піша ў сёньняшнім нумары “Rzeczpospolita”.

“Gazeta Wyborcza” ў матэрыяле, прысьвечаным учорашняй канфэрэнцыі, нагадвае чытачам, што напярэдадні польскі бок тлумачыў запрашэньне Беларусі, як пэўны крэдыт гэтай краіне. Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што ў часе працы канфэрэнцыі Урал Латыпаў некалькі разоў падкрэсьліваў, што Беларусь гатовая да супрацоўніцтва ў справе барадзьбы з тэрарызмам ва ўсіх сфэрах ды накірунках.

А у сёдняшнім нумары штодзённіка “Zycie”, вынікі канфэрэнцыі прэзыдэнтаў краінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы камэнтуе вядомы польскі палітоляг Гжэгож Костжэва-Зорбас. Паводле ягонага меркаваньня, адзінай неспадзянкай варшаўскай канфэрэнцыі сталася асуджэжньне тэрарызму Беларусьсю.

“Аднак, гэтая дэклярацыя ня можа лічыцца прадстаўнічым голасам беларускіх уладаў”, - падае сваё меркаваньне на старонках газэты “Zycie” вядомы польскі палітоляг Гжэгож Костжэва-Зорбас.
XS
SM
MD
LG