Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ШВЭЦЫЯ ПАСПРАБУЕ “НЕ ДАЗВОЛІЦЬ БЕЛАРУСІ ЗАСТАЦЦА Ў НЕДЭМАКРАТЫЧНАЙ ЛЯДОЎНІ"


Гутарыў Максім Лукашэвіч, Прага

Сёньня ў рамках зьезду адбылася сустрэча ў пытаньні Беларусі, на якой выступіў Мікола Статкевіч. Мы зьвязаліся з намесьнікам міжнароднага сакратара швэдзкай СДП Оскарам Стэнстрамам і запыталіся пра дэталі дыскусіі:

(Стэнстрам: ) “Сёньня раніцай адбыўся сэмінар з удзелам Статкевіча, быў я, Урбан Алін, намесьнікам кіраўніка партыі, сябрам ПА АБСЭ. У дыскусіі ўдзельнічалі таксама замежныя госьці, сябры нашай партыі, сябры дыпляматычнага корпусу. Мы гаварылі пра Беларусь, нашую кампанію Стоп. Лука. Выніковая выснова – падкрэсьліць важнасьць не ізаляваць Беларусь. Беларусь сама сябе ізалюе воляй Аляксандра Лукашэнкі, які не зацікаўлены ў дэмакратыі”.

Далей мы запыталіся ў Оскара Стэнстрэма пра новую стратэгію швэдзкіх сацыял-дэмакратаў у дачыненьні да Беларусі.

(Стэнстрэм: ) “Мы плянуем наладзіць дыялёг з новымі прадстаўнікамі краіны, мы маем добрыя сувязі з апазыцыяй. Апазыцыя рэкамэндуе нам далучыць да дыялёгу нават людзей ад улады. У другім тыдні сьнежня мы запрасілі 5 прадстаўнікоў 5-ці партыяў апазыцыі, а таксама 5 сяброў “Нацыянальнага сходу” – парлямэнту, які мы не прызнаем, але ведаем, што там ёсьць людзі, сілы, якія хацелі б вярнуць Беларусь да дэмакратыі і зацікаўленыя ў кантактах з Заходняй Эўропай. Мы таксама запросім міністра замежных справаў Хвастова ў Швэцыю. Хвастоў будзе мець магчымасьць выступіць, а мы будзем мець нагоду задаць пытаньне, чаму Беларусь трымаецца такой палітыкі. Натуральна, Хвастоў ня будзе мець ніякіх сустрэчаў у швэдзкім МЗС, прэм’ер-міністрам, бо працягваецца байкот на вышэйшым узроўні. Гэта палітыка ўсяго Эўразьвязу цягам шматлікіх гадоў: мы не сустракаемся на ўзроўні міністраў, дзяржсакратароў. Але няма байкоту Беларусі на іншых узроўнях. Мы не прызнаем парлямэнт, таму і ў наш парлямэнт не запрашаем сяброў “Нацыянальнага сходу”. Але можна весьці дыялёг, таму мы й спрабуем яго наладзіць. Беларусь патрабуе больш кантактаў, нават прадстаўнікі афіцыйнага боку. Усё ж мы ня будзем сустракацца з Лукашэнкам, яго набліжанымі. Яны найперш павінны паказаць, што рухаюцца ў правільным кірунку перад тым, як мы можам нешта ім прапанаваць. У міжчасе мы не дазволім Беларусі застацца ў недэмакратычнай лядоўні яшчэ 5 гадоў, быць ізаляванай ад усёй дэмакратычнай Эўропы”.
XS
SM
MD
LG