Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬШЧУ КЛАПОЦІЦЬ НЯВЫЗНАЧАНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ Ў СПРАВЕ БАРАЦЬБЫ З ТЭРАРЫЗМАМ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Прадстаўнікі адміністрацыі Аляксандра Квасьнеўскага – а менавіта польскі прэзідэнт ёсьць арганізатарам міжнароднай канфэрэнцыі – выказваюць спадзяваньне, што гэтымі днямі ў Варшаве удзельнікі форуму пачуюць, якім будзе ўклад Беларусі ў вялікую антытэрарыстычную кааліцыю.

У часе Варшаўскага спатканьня будзе прынятая рэзалюцыя аб барацьбе з тэрарызмам, а таксама дакумэнт з рабочым назовам “Плян дзеяньняў”. У гэтым дакумэньце дзяржавы рэгіёну засьведчаць, якім чынам яны далучаюцца да агульнага змаганьня з тэрарызмам.

У працы канфэрэнцыі возьме ўдзел таксама прэзідэнт ЗША Джордж Буш, які зьвернецца заўтра да прадстаўнікоў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з Вашынгтону праз тэлемост.

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаныя таксама прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных нацый ды краінаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG