Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЖОРДЖ БУШ: ЗАЎТРА, ПРАЗЬ МЕСЯЦ, ПРАЗ ГОД ЦІ ДВА МЫ ЎСЁ РОЎНА ДАМОЖАМСЯ МЭТЫ


Юры Дракахруст, Прага

Міністар абароны ЗША Рамсфэльд заявіў, што амэрыканскім самалётам яшчэ пагражаюць ракеты Стынгер, гелікоптэры і зьнішчальнікі МІГ, што маюць талібы.

На прэсавай канфэрэнцыі у Белым Доме прэзыдэнт Буш выклаў мэты ваеннай апэрацыі, якую ЗША вядуць у Афганістане.

(Буш: ) “Гэтая барацьба будзе працягвацца да таго часу, пакуль арганізацыя Аль Каіда ня будзе прыцягнутая да адказнасьці. Гэта можа адбыцца заўтра, можа празь месяц, можа праз год ці два. Але мы ўсё роўна даможамся гэтай мэты”.

Са словаў амэрыканскага лідэра вынікала, што Амэрыка ня ставіць перад сабою мэты нават скінуць рэжым талібаў у Афганістане.

(Буш: ) “Мая мэта – прыцягнуць да адказнасьці арганізацыю Аль Каіда. І я казаў ураду Талібану: у вас ёсьць шанц. Зараз я паўтараю гэтую прапанову: калі вы аддасьцё бін Лядэна і яго людзей, мы перагледзім тое, што робім зараз у вашай краіне. Мы даем вам другі шанец. Проста выдайце яго і ягоных памагатых”.

Тым ня менш Джордж Буш сфармуляваў сваё бачаньне палітычнай будучыні Афганістану.

(Буш: ) “Адзінае у чым мы упэўненыя – гэта тое, што усе партыі, усе зацікаўленыя бакі мусяць мець магчымасьць браць удзел у новым урадзе Афганістану. У нас ня можа быць любімчыкаў сярод афганскіх партыяў. Па-другое, мы мусім дамагчыся стабільнасьці ў Афганістане, каб яго суседзі не баяліся тэрарыстычнай пагрозы, якая зыходзіць з гэтай краіны. Па-трэцяе, мы маем намер зьнішчыць наркагандаль, які сыходзіць з Афганістану. Мы упэўненыя, што ААН можа забясьпечыць юрыдычныя умовы дасягненьня гэтых мэтаў”.

Тэрарыстычная атака на ЗША не пахіснула упэўненасьці прэзыдэнта ЗША ў неабходнасьці стварэньня сыстэмы абароны ад ракетнага нападу.

(Буш: ) “Зараз, пасьля падзеяў 11 верасьня, сталася яшчэ больш відавочна, што дамова пра забарону супрацьракетнай абароны састарэлая і бессэнсоўная. Я сказаў пра гэта спадару Пуціну, і я спадзяюся, што ён далучыцца да нас у гэтым поглядзе на праблему стратэгічнай бясьпекі.


XS
SM
MD
LG