Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ХТО ПРЫЕХАЎ ЗЬ ІРАКУ: АФІЦЭРЫ ЦІ БІЗНЭСОЎЦЫ?


Валер Каліноўскі, Менск

Аднак МЗС Беларусі абвяргае сьцьвярджэньні "БДГ": "Супрацоўніцтва з Іракам адбываецца ў адпаведнасці з рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН і праграмай "Нафта ў абмен на харчаваньне",- падкрэсліў у інтэрвію Радыё Свабода прадстаўнік МЗС Павал Латушка.

Апублікаваны спіс зпапрошаных зь Іраку афіцэраў, якія, паводле інфармацыі газэты, зьбіраюцца вучыцца ў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь, паводле словаў Паўла Латушкі, не адпавядае рэчаіснасці. "Гэта бізнэсоўцы, а не вайскоўцы, і іх дзейнасць не падпадае пад санкцыі Рады Бяспекі ААН. Яны запрошаныя для вядзення перамоваў па раней заключаных кантрактах і для заключэння новых кантрактаў",- зазначыў РС Павал Латушка. Ён не аспрэчваў, аднак праўдзівасьці, названых прозвішчаў.

XS
SM
MD
LG