Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АПЫТАНЬНЕ СВАБОДЫ НА ТЭМУ ВАЙНЫ СУПРАЦЬ ТЭРАРЫЗМУ: “ЗЛО ПАВІННА БЫЦЬ ПАКАРАНАЕ”


Ягор Маёрчык, Менск

Пераважная большасьць выпадковых суразмоўцаў, зь якімі я гутарыў сёньня на менскіх вуліцах, падтрымліваюць дзеяньні антытэрарыстычнай кааліцыі.

(Спадар: ) "Адказаць павінны за ўсё. Усе тэрарысты — незалежна ад нацыянальнай прыналежнасьці й веравызнаньня".

(Сападарыня: ) "Я стаўлюся так, што трэба іх наказаць".

(Спадар: ) "Зло павінна быць пакаранае".

(Спадар: ) "Нармалёва стаўлюся, таму што вялікія страты Амэрыцы ад дзеяньняў тэрарыстаў, вялікая колькасьць ахвяраў. І таму іх трэба неяк пакараць".

(Спадар: ) "У мяне неадназначнае стаўленьне да гэтай апэрацыі. З аднаго боку, там гінуць людзі, а зь іншага — з тэрарызмам трэба закончыць".

(Спадар: ) "Амэрыканцы павінны зрабіць штосьці супараць бін Лядэна. Па-мойму, такое рашэньне мае рацыю".

Афіцыйны Менск толькі сёньня, праз 3 дні ад пачатку ваеннай апэрацыі, выказаў сваё стаўленьне да яе. Я запытаўся ў мінакоў, пра што, на іхную думку, сьведчыць гэткая марудлівасьць. І якой, зь іхнага гледзішча, павінна быць пазыцыя Беларусі ў справе барацьбы з тэрарызмам?

(Спадарыня: ) "Як цывілізаваная краіна, яна павінна выказаць сваё стаўленьне".

(Спадар: ) "Пакуль ня вызначыліся. Можа быць, яшчэ ня час".

(Спадар: ) "Ня ведаю, чым гэта растлумачыць".

(Карэспандэнт: ) "Якім павінна быць гэтае стаўленьне?"

(Спадар: ) "Беларусь ня будзе пярэчыць гэтаму".

(Карэспандэнт: ) "Якім павінна быць стаўленьне Беларусі?"

(Спадар: ) "Падтрымаць міжнародную супольнасьць і на словах, і справай".

(Спадарыня: ) "Гэта правільна, што мы ня ўмешваемся, таму што Расея — гэта Расея, Амэрыка — гэта Амэрыка, а Беларусь — гэта Беларусь".

(Спадар: ) "Самастойная думка ў Беларусі павінна быць у межах усясьветнай лёгікі. Як думаюць Нямеччына, Францыя і ўсе астатнія".

Адметна, што значная колькасьць апытаных менчукоў не пажадала выказаць сваю думку. Некаторыя, відавочна, баяцца публічна выказвацца на гэтую тэму, а некаторыя лічаць, што ад грамадзкай думкі ў гэтай справе ў Беларусі нічога не залежыць:

(Спадарыня: ) "Наверсе, мабыць, лепш бачна. як да гэтага ставіцца".

(Спадар: ) "Бацька ёсьць. Хай думае".

(Карэспандэнт: ) "А калі б вы былі на ягоным месцы..."

(Спадар: ) "О, не! Не! Не! Я на сваім месцы, а ён — на сваім".

XS
SM
MD
LG