Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША РЫХТУЮЦЦА ДА АТАКІ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

ЗША не давяраюць інфармацыі Талібану, што бін Ладэн пакінуў межы Афганістану. Вялікая колькасьць войскаў ужо заняла свае пазыцыі, каб распачаць апэрацыю. Гэткім чынам, Афганістан стаўся адзіным аб’ектам першай стадыі вайны з тэрарызмам.

Сёньняшняя Financial Times піша, што ў адміністрацыі прэзыдэнта Буша праходзілі дэбаты адносна краінаў якія стануць аб’ектамі атакі Злучаных Штатаў, але прэзыдэнт прапанаваў найперш засяродзіцца на Афганістане.

Паводле афіцыйных асобаў Вялікай Брытаніі, прадстаўнікі адміністрацыі Буша ў часе сустрэчаў з Тоні Блэйрам заявілі, што ў Афганістане патрэбная моцная ваенная кааліцыя ў якой апэрацыі будуць весьціся (магчыма цалкам) сіламі Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі. Міністар абароны ЗША Рамсфэльд сказаў, што тэрарыстычная атака на ЗША не магла быць праведзўеная без падтрымкі ўрадаў, карпарацыяў і іншых арганізацыяў.

Афіцыйны Вашынгтон заяўляе, што ён можа дараваць мінулую падтрымку тэрарыстычных арганізацыяў, не зьвязаных з актам 11 верасьня ў замен на будучае супрацоўніцтва. “Сёньня, – сказаў Рамсфэльд, – мы зьвяртаем увагу на тое, як гэтыя краіны будуць паводзіць сябе далей”.

Іншыя афіцыйныя асобы заявілі, што ЗША дапускаюць супрацоўніцтва з Іранам і Сірыяй – краінамі, якія ў сьпісе дзяржаўнага дэпартаманту пазначаныя як дзяржавы-спонсары тэрарызму.

Сёньня, пры поўнай падтрымцы ЗША, афіцыйная дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу распачынае шасьцідзённую паездку ў Пакістан і краіны Блізкага Ўсходу, улучна з Сірыяй і Іранам.

Паводле Коліна Паўэла, Злучаныя Штаты ў хуткім часе пададуць выразныя доказы таго, што Ўсама бін Ладэн мае безпасярэдняе дачыненьне да актаў 11 верасьня, што даводзіць слушнасьць атакі на Афганістан.

Прадстаўнікі Белага Дому паведамілі, што ў панядзелак чакаецца падпісаньне дакумэнту, які дазволіць заняцца пытаньнямі фінансаваньня тэрарыстычных арганізацыяў і замарозіць банкаўскія рахункі спонсараў тэрарызму. ЗША лічаць, што дапамога ў гэтай справе з боку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў была б карыснай.

У суботу Буш падпісаў дакумэнт пра зьняцьцё санкцыяў 1998 году з Індыі і Пакістану, якія былі ўведзеныя за ядзерныя выпрабаваньні ў гэтых краінах.

Апрача гэтага, Злучаныя Штаты віталі пастанову Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, адной з трох караінаў, якія прызналі талібанскі ўрад у Кабуле, парваць дыпляматычныя дачыненьні з рэжымам.


XS
SM
MD
LG