Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРОД АХВЯРАЎ ТРАГЕДЫІ Ў НЬЮ-ЁРКУ МАГЛІ БЫЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ПРАГРАМІСТЫ АБО БЕЛАРУСЫ ГАБРЭЙСКАГА ПАХОДЖАНЬНЯ


Радыё Свабода.

(Бандарук: ) “Сродкі масавай інфармацыі пішуць, што ў Нью-Ёрку загінулі тысячы выдатных маладых спэцыялістаў, і што побач з чалавечай трагедыяй, гэта таксама непапраўная страта для эканомікі краіны? Хто былі гэтыя людзі?”

(Прыгара: ) “Калі гаварыць пра тых, хто працаваў і загінуў у будынках Сусьветнага гандлёвага цэнтру… Сярэдні ўзрост ахвяраў тэрактаў 35-38 гадоў. У будынках цэнтру месьціліся багатыя і вельмі пасьпяховыя фірмы. Пераважна фінансавыя арганізацыі, карпарацыі, адвакацкія канторы. Праца там была прэстыжнай і высокааплатнай. Сярэдні даход супрацоўнікаў быў ад 80 да 150-200 тысяч даляраў у год. Працавалі ў асноўным мужчыны – маладыя, высокапрафэсійныя, з добрай адукацыяй, якія толькі пачыналі кар’еру і сямейнае жыцьцё. Атрымаўшы прэстыжную і стабільную працу (а менавіта такой была праца ў фірмах СГЦ), большасьць падумалі пра набыцьцё новых дамоў, новых дарагіх машынаў, пра пашырэньне сям’і”.

(Бандарук: ) “Галіна, прэзыдэнт ЗША абяцаў фінансавую дапамогу сем’ям ахвяраў. Усе амэрыканцы выказваюць сваё спачуваньне і салідарнасьць зь імі. Але зноў можа аказацца, як гэта бывала ня раз, што гэта толькі словы. На практыцы неаднойчы бывае, што людзі застаюцца сам-на-сам са сваім горам. Якая сытуацыя ў сем’ях загіблых?”

(Прыгара: ) “Сёньня асноўнае спадзяваньне сем’яў ахвяраў на дапамогу ад дабрачынных арганізацыяў і розных фондаў. За тыдзень дабрачынныя фонды сабралі ўжо 200 мільёнаў даляраў. Ахвяраваньні працягваюць ісьці. Урад ЗША сапраўды абяцаў і гарантаваў забясьпечыць вышэйшай адукацыяй дзяцей у сем’ях, дзе страцілі бацькоў. Таксама губэрнатар штату Нью-Ёрк прапанаваў гранты па 12 тысяч даляраў на год на адукацыю ў каледжах.

Сем’і загіблых сапраўды страцілі ня толькі маці ці бацьку, яны страцілі кармільца. Засталіся, пераважна, жанчыны з малымі дзецьмі. Засталося таксама вельмі шмат цяжарных жанцынаў-удоваў. Жанчыны засталіся сам-на-сам з шэрагам крэдытаў, з даўгамі, прыкладам, за дом, які ў большасьці выпадкаў быў куплены зусім нядаўна. У Амэрыцы, калі сям’я тры месяцы запар ня можа адаслаць выплаты за дом, банк мае права канфіскаваць маёмасьць. А за тры месяцы прадаць дом, практычна, нерэальна.

Другая праблема – страхоўкі жыцьця. Некаторыя страхавыя кампаніі, якія самі апынуліся на мяжы банкруцтва, заявілі, што тэракт і вайна не падпадаюць пад умовы кампэнсацыі страхоўкі жыцьця. І смая сур’ёзная фармальнасьць, якая зараз узьнікла, для атрыманьня старахоўкі жыцьця, гэта неабходнасьць прад’явіць пасьведчаньне аб сьмерці. Менавіта гэтага дакумэнту і няма у сем’ях пяці з паловай тысячаў ахвяраў, бо парэшткі людзей ня знойдзеныя. Фармальна яны лічацца зьніклымі – для пацьверджаньня факту сьмерці ў такіх выпадках трэба чакаць тры гады. Выглядае, што для вырашэньня сытуацыі трэба прымаць нейкія дадатковыя зьмены ў законы і правілы”.

(Бандарук: ) “Што наконт магчымых загіблых грамадзянаў Беларусі?”

(Прыгара: ) “Сярод сябраў мясцовых беларускіх арганізацыяў ахвяраў дакладна няма. Што датычыць паведамленьня беларускага МЗС пра грамадзянску Беларусі, дык яна магла прыехаць па так званай габрэйскай візе, магла мець права на жыхарства і працу – так званую грын карт, але заставалася грамадзянкай Беларусі. Альбо яшчэ тут могуць працаваць праграмісты, што прыехалі па працоўнай візе. Пра гэтых людзей можа нават ніхто ня ведаць, можа ніхто і не заявіць, што яны зьніклі…”

XS
SM
MD
LG