Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АМЭРЫКАНЦЫ ІРАНІЗУЮЦЬ НАД СТРАХАМ ЭЎРАПЕЙЦАЎ ПЕРАД НАВУКОВЫМ ПРАГРЭСАМ


Вольга Караткевіч, Прага


Міска кукурузных шматкоў можа вас забіць, не гаворачы ўжо пра бутэрброд зь вяндлінай, а тым больш стэйк з костачкай. Вас можа забіць вакцынацыя. Пералёт эканом-клясай можа забіць вас, бізнэс-кляса – ня лепей. Гумавая цацачная качка ў ваннай – можа забіць вас, і вашых дзяцей таксама. І выкіньце гэты сотавы тэлефон, пакуль ён вас ня зьнішчыў! – іранізуе Washington Post з рэакцыяў эўрапейцаў на тэхнічныя вынаходніцтвы.

Падобны сумны пералік перасьцярогаў эўрапейцаў амаль штотыднёва даводзіць эўрапейцаў да панікі. Ад Бэлфасту да Бялграду заможная, добраадукаваная Эўропа рэгулярна ахопленая запалохвальнымі паведамленьнямі пра новыя небясьпекі, што нясе сучаснае жыцьцё. І адсутнасьць навуковаага абгрунтаваньня многіх перасьцяроргаў не спыняе хвалі падобнай інфармацыі.

Амэрыканцы таксама пераймаюцца праблемай здароўя, піша Washington Post, - але не ў такой ступені. 2001 году ўсяго 8 тыдняў, і ўжо грамадзкая апінія перагружаная сыгналямі рызыкаў – пацьверджанымі і не – ад генэтычна мадыфікаванай кукурузы, ад мяса кароваў і сьвіньняў, якія харчаваліся гармонамі, ад эпідэміі каровінага шаленства, ад шырока ўжыванай вакцыны супраць водры.

Гавораць, што цесныя крэслы ў самалётах спрычыняюць утварэньне крывяных тромбаў, сотавыя тэлефоны выклікаюць рак мозгу.

“Калі б гэтыя гісторыі былі праўдай, мы ўсе былі б мёртвымі”, - заяўляе Март Саарма, біёляг гэльсынскага інстытуту біятэхналёгіі.

Саарма адзначае, што “культура страху” ідзе ад генэтычных праблемаў здароўя, кірункаў у вывучэньні навакольнага асяродзьдзя, антыамэрыканскіх і пэсымістычных настрояў у эўрапейскай псыхіцы.

Спадар Саарма гаворыць, што праблема ў эмоцыях. Амэрыканцы – прагматыкі ў дачыненьні да новых ідэяў і вынаходніцтваў. Эўрапейцы схільныя да хваляваньня. І гэта вядзе да канцэпцыі заўсёды быць у бясьпецы – супраць усяго новага, пакуль гэта новае цалкам не правераць”.

Выглядае дзіўным, што антыпатыя да новага выбухнула ў Эўропе, якая дала сьвету індустрыяльную рэвалюцыю, квантавую фізыку і сучасную генэтыку. Эўропа – дом Нобэлеўскай прэміі - узнагароды памерам у 1 мільён даляраў за вынаходніцтвы ў навуцы. Эўрапейцы клянавалі авечку Долі. Яны вынайшлі Віягру.

Кантынэт застаецца магутнай сілай у глябальнай тэхналёгіі. Самыя хуткія ў сьвеце (Канкорд) і самыя вялікія ( на 550 месцаў аэробус А380) камэрцыйныя грузаперавозьнікі – прадукты Эўропы. Фінская Нокія і швэдзкі Эрыксан дамінуюць на рынку мабільных тэлефонаў, выпярэдзіўшы амэрыканскага лідэра Матаролу 2 гады назад.

Праявы тэхнафобіі ў Эўропе зьяўляюцца паўсюль, стымулююцца скептычнымі мэдыямі, палітычнымі посьпехамі экалягічных сілаў кшталту партыяў Зялёных і павелічэньнем кантралюючых апаратаў у штаб-кватэрах Эўрапейскага Зьвязу ў Брусэлі.

Прычына страху зьвязана шмат у чым з эўрапейскім досьведам генэтычнай рызыкі для здароўя ад каровінага шаленства. У апошнія тыдні Вялікая Брытанія ўзьняла кампанію супраць іншай хваробы жывёлаў – яшчура – пасьля таго, як яго выявілі ў дзесятках сьвіньняў. Нягледзячы на тое, што небясьпекі ад яшчура для чалавека няма, 15 тысячаў жывёлаў былі забітыя ці будуць забітыя, каб прадухіліць іхную хваробу, заяўляюць брытанскія ўлады.

Washington Post зьвяртае ўвагу, што ў Эўропе ўзьнікае страх і перад іншымі прадуктамі, асабліва зробленымі з улікам новых тэхналёгіяў. Наймацнейшая рэакцыя была супраць генэтычна мадыфікаванага зерня. Амэрыканцы і канадцы купляюць генэтычныя гібрыды кукурузы, соевых бабоў і іншыя прадукты кожны дзень.

Мадыфікаваныя прадукты забароненыя ў Эўропе, сродкі масавай інфармацыі апісваюць іх, нібыта яны нясуць сьмерць. У гэтым месяцы Эўрапарлямэнт пастанавіў, што трэба правесьці сур’ёзныя дасьледаваньне, перад тым як генэтычныя гібрыды можна будзе вырошчваць у Эўропе.

Падобны пярэпалах выклікаюць мяса кароваў і сьвіньняў, якіх кармілі з дабаўленьнем гармонаў, гумавыя качкі і іншыя плястыкавыя цацкі, зробленыя з дадаткам памякчальнікаў, а таксама вакцыны супраць шэрагу хваробаў.

Мабільныя тэлефоны шырэй выкарыстоўваюць у Эўропе, чым у Злучаных Штатах Амэрыкі, але яны таксама часта выклікаюць страх. Брытанская група купляньнікаў у мінулым годзе параіла карыстальнікам мабільных тэлефонаў ужываць навушнікі пад час гутаркі, каб зьменшыць рызыку захварэць на рак мозгу ад перадачы сыгналяў. Дасьледваньні брытанскага ўраду ў мінулым годзе паказалі,што няма сувязі паміж сотавымі тэлефонамі і хваробай мозгу.

Эўрапейскія мэдыі поўняцца паведамленьнямі пра пагрозу ад зьбедненага ўрану, мэталу, ужыванага для амуніцыі салдатаў пад час войнаў ў Пэрсыдзкай затоцы і ў Косаве. Некалькі эўрапейскіх урадаў арганізавалі праверку матэрыялаў, дасьледаваньні ў Злучаных Штатах Амэрыкі паказалі, што матэрыялы бясьпечныя.

Галоўнай небясьпекай для здароўя ў Вялікай Брытаніі гэтай зімой стаў “сындром эканом-клясы” – страх перад тым, што доўгае сядзеньне ў вузкіх крэслах самалётаў прыводзіць да глыбокага тромбафлебіту.

Чаму Эўропа мае такую манію ў пытаньні хваробаў? Адна тэорыя гаворыць пра фэномэн зьмяншэньня рэлігійнай веры. “Цяпер царкву наведваюць менш чым 15-ць працэнтаў насельніцтва”, - сказаў Філіп Лэдэр, амбасадар ЗША ў Брытаніі, паводле яго “чалавек патрабуе нечага большага, чым жыцьцёвыя праблемы”.

Многія тэхналягічныя прарывы, якія спараджаюць фобіі – ідэнтыфікаваныя зь вялікімі амэрыканскімі ці шматнацыянальнымі кампаніямі, нэгатыўнае стаўленьне можа быць зьвязанае з антыпатыяй да глябалізацыі сярод працоўных і антыамэрыканізмам, які часта выплывае наверх у эўрапейскай інтэлігенцыі.

“Адна з галоўных праблемаў зь генэтычна мадыфікаваным зернем, - гаворыць Дэс Д’Соза – прадстаўнік Эўрапейскай кампаніі насеньня АргЭва, - у тым, што людзі вераць, што ўсё ідзе са Злучаных Штатаў, і гэта генэруе абурэньне”.

Эўрапейская боязь новага тлумачыцца і пачуцьцём сыстэматычнага заняпаду, што дамінуе ў сучаснай эўрапейскай філязофіі. Нямецкі навэліст Гюнтэр Грас напісаў, што сапраўдны эўрапейскі адказ “на заклік да прагрэсу” – мэлянхолія, якая – кантрастам да амэрыканскай канцэпцыі шчасьця, адлюстраванай у знакамітай амэрыканскай усьмешцы, званай “чыз”.
XS
SM
MD
LG