Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Колькі год Беларусі”. Музыка і аранжыроўка Я.Навуменкі, словы Р.Барадуліна. Я.Навуменка. Дэма-запіс, песьня 1994



Нехта з айчынных кампазытараў неяк сумна прызнаўся: калі, маўляў, усе нашыя сьпевакі пачнуць самі пісаць песьні, мы хутка застанемся бяз працы. Ня варта хвалявацца шаноўным майстрам нотнага стану: калі большасьць нашых эстрадных ідалаў будуць пісаць песьні самі, кампазытарам нічога не пагражае. Ды ёсьць у гэтым прыемныя выключэньні.

Менавіта такой вось прыемнай нечаканасьцю быў для мяне зборнік песень, які спэцыяльна падрыхтаваў для Радыё Свабода сьпявак Якаў Навуменка. Гэта запісы розных гадоў, прычым сярод іх шмат песень, напісаных самім сьпеваком. Гэта, прызнацца, напачатку насьцярожыла. Удалае спалучэньне ў адной асобе кампазытара ды выканаўцы ў нашай практыцы — рэч выключная.

Сапраўды, песьні ў гэтым зборніку розныя, аднак адна зь іх адразу зьвярнула на сябе ўвагу. Нешта не даводзілася раней чуць яе ў дзяржаўным эфіры. Магчыма, з-за таго, што аўтар словаў — Рыгор Барадулін. Між тым, песьня была напісаная ў 1994 годзе і публічна гучала толькі аднойчы — падчас першага фэстывалю ў Маладэчне. Тады надзвычай удалае спалучэньне шлягернасьці ў мэлёдыі і патрыятызму ў агульным настроі твору было запатрабаванае.

Сёньня, па ўсім відаць, такія песьні не ў пашане. Тым ня менш твор, напісаны, аранжаваны і выкананы Якавам Навуменкам, бясспрэчна, вельмі ўдалы і запамінальны. Можна сказаць, вы пачуеце прэм’еру песьні праз восем гадоў.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG