Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інструмэнтальная кампазыцыя “Шляхта”. Музыка і аранжыроўка І.Волкава. Група “Сталіца”. Дэма-альбом “Караван”, 2002



Я чамусьці ўпэўнены ў тым, што сапраўды таленавіты музыкант здольны пераканаўча паказаць сябе ў самых розных жанрах ды стылях музыкі, як і ў розных відах творчасьці наогул. І надзвычай прыемна чуць, калі даўно знаёмыя табе музыканты часам упэўнена выступаюць з музыкай, якая яшчэ нядаўна была для іх наогул нехарактэрнай.

Яшчэ адносна нядаўна менская група з гучнай назваю “Сталіца” ў цэлым ня вельмі вылучалася на фоне прадстаўнікоў, ня ў крыўду музыкантам будзе сказана, сярэдняга эшалёну беларускай рок-музыкі. Пару разоў даводзілася чуць яе падчас канцэртаў і, шчыра кажучы, вялікага ўражаньня расейскамоўныя песьні калектыву на мяне не зрабілі.

Тым большая неспадзеўкай быў матэрыял альбому “Караван”, які Ігар Волкаў запісаў з групай “Сталіца” сёлета. Вельмі якасныя гучаньне і выкананьне, моцныя, выразныя аранжыроўкі, адметны стыль, заснаваны, зразумела, на гучаньні гітары лідэра калектыву — усё гэта робіць, паверце, моцнае ўражаньне. Прычым музыка ў альбоме надзвычай разнастайная, а музыканты, дзякаваць Богу, наогул не сьпяваюць.

Зрэшты, п’есы з гэтага альбому, які, спадзяюся, неўзабаве ўбачыць сьвет, вельмі рознабаковыя і галоўнае — прыгожыя. А нам гэтак сёньня не хапае сьціплай, але прыгожай музыкі. П’еса “Шляхта” па першым часе гучыць як твор даволі традыцыйны, аднак чым далей, тым больш бярэ на сябе гітара, тым у больш квяцістых строях яна выступае.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG