Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Народная песьня “Вятры”. Аранжыроўка І.Кірчука. Этна-трыё “Тройца”. Альбом “Журавы”, “Pan Records” (Галяндыя), 2001



Паціху-паціху набліжаюцца найбольш змрочная, на маю думку, пара году. Сонца цяперака — як неверагодна рэдкі госьць, голыя дрэвы калоцяцца ў абдымках усё больш сьцюдзёных вятроў, і толькі праграма “Мэлёдыя дня”, быццам кубачак гарачай гарбаты ці кавы, як хто пажадае, здольная крыху выправіць маркотны восеньскі настрой.

Праўду кажучы, менавіта сёньня збыт аптымістычная музыка якраз і не прагучыць. Мы паслухаем адну зь песень, што былі выдадзеныя летась у апошнім альбоме менскай групы этна-трыё “Тройца” ў Галяндыі. Агульны настрой альбому “Журавы” таксама даволі стрыманы, хоць бы таму, што сама манера гэтага калектыву яўна не паказушна-вясёлая, што гэтак характэрна для большасьці стандартна арыентаваных айчынных калектываў народнай музыкі.

Іван Кірчук, як галоўны аранжыроўшчык калектыву, безумоўна, мае поўнае права інтэрпрэтаваць народныя песьні суадносна ўласным поглядам на музыку і адпаведна той манеры, якая здаецца яму найбольш слушнай. Тое, што гэтая сапраўды вельмі спэцыфічная манера многім не падабаецца, якраз і гаворыць пра тое, што ва ўвасабленьні музыкі Іван Кірчук — творца вельмі канкрэтны ды своеасаблівы, не падладжваецца пад нейкія ўжо вядомыя мадэлі.

Часта можна пачуць: ну хіба, маўляў, гэтак нехта сьпявае?! Лічу гэтую прэтэнзію прынцыпова памылковай. Бо калі б усе сьпявалі аднолькава, рух музыкі, яе разьвіцьцё прынамсі ў папулярных жанрах проста б спыніліся.

Мы слухаем песьню “Вятры”, яўна восеньскую па настроі, але раю вам зьвярнуць увагу, наколькі тонка ўведзеныя тут у музычную тканіну нетыповыя для беларускай народнай музыкі такія ўдарныя, а таксама гітара. Так, сапраўды, ніхто нідзе ня робіць. Апрача этна-трыё “Тройца”.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG