Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Мая краіна”. К.Камоцкая і “Новае неба”. Музыка групы “Новае неба”, словы М.Анемпадыстава.. Альбом “Песьні розных гадоў”, “Ковчег”, 1999



У савецкі час гучала мноства песень, у якіх выказвалася любоў да Радзімы, гучалі словы замілаваньня людзьмі дзяржавы, яе прыродай. Праўда, з часам большасьць з гэтых песень забылася, бо пісаліся яны як творы кан’юнктурныя. Новы час прынёс, як заўсёды, новыя песьні.

Апошнія гады, зразумела, ва ўслаўленьні Радзімы ў песьнях не прысутнічае такое дружнае аднадумства, як тое назіралася за савецкім часам. Дый Міністэрства культуры даўно страціла рычагі, каб мэтанакіравана абмяжоўваць свабоду мастакоўскага выказваньня.

Вось і гучаць сёньня песьні, у якіх прысутнічаюць праявы “дзіўнага каханьня” да Радзімы, асабліва Радзімы ўяўнай, часткова страчанай. Як у песьні “Мая краіна”, створанай музыкамі групы “Новае неба” на верш Міхала Анемпадыстава.

Я выдатна разумею, што такога кшталту праявы каханьня наўрад ці ўхваліць наш Мінкульт, а песьня тая ня мае цяпер шанцаў праславіць Беларусь на “Славянском базаре”, нават у нацыянальны дзень нашае краіны. Застаецца нагадаць: слухайце Радыё Свабода, у якім Міністэрства культуры калі і будзе, дык вельмі няхутка. І пачуемся — у нашай з вамі краіне!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG