Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інструмэнтальная п’еса “Восеньская элегія”. Група З.Яўтуховіча. Музыка і аранжыроўка З.Яўтуховіча. Альбом “Mystery of The Dark Ocean”, дэма-выданьне, 2002



Калі б у сьвеце не існавала сэнсацыяў, жыцьцё, безумоўна, было б куды больш сумнае. Нягледзячы нават на тое, зь якім знакам тая сэнсацыя. Сёньня гаворка пойдзе пра сэнсацыю зь яўна станоўчым знакам.

Такім чынам, здарылася неверагоднае. На радзіме джазу, дакладней, вельмі блізка ад ЗША, у Канадзе, падрыхтаваны да выданьня першы на тым кантынэнце альбом з запісамі джазавай музыкі, аўтарам якой зьяўляецца беларускі музыкант. Гэта Зьміцер Яўтуховіч, песьні якога гучалі ў нашай праграме.

У запісе альбому “Mystery of The Dark Ocean” удзельнічала вялікая група былых савецкіх музыкантаў, сярод якіх гітарыст Алекс Герасімовіч, трубач Алекс Сіпягін, саксафаніст Сяргей Гурбелашвілі, які, дарэчы, у свой час працаваў у групе “Тоніка” Белдзяржфілярмоніі.

У цэлым музыка альбому вытрыманая ў стылістыцы так званага “смус-джазу”, папулярнага адгалінаваньня гэтай музыкі. Скажу больш: многія гэтыя мэлёдыі, калі б Зьміцер застаўся на радзіме, напэўна зрабіліся б мэлёдыямі эстрадных песень. Мы яшчэ зьвернемся, і не аднойчы, да гэтага альбому, а сёньня слухаем мэлёдыю “Восеньская элегія” — адзін з 17 нумароў першага на амэрыканскім кантыненце альбому беларускага джазу.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG