Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народная песьня “Ад панядзелка да панядзелка”. Ансамбль “Рагнеда”. Аранжыроўка У.Гінько. Альбом “Рагнеда”, GMRS (Нямеччына), GEMA, 2001



Аранжыроўка вядомага музычнага твору далёка не заўсёды азначае зьмяненьне арыгіналу аж да непазнавальнасьці. Праўда, варта прызнаць: кожнае новае прачытаньне таго, што здаўна на слыху, часта бянтэжыць нават самых загартаваных слухачоў.

Сёньня мы зноў будзем слухаць калектыў, які шмат зь якіх прычынаў можна лічыць своеасаблівым адкрыцьцём фальклёрнай сцэны гэтага году.

Нагадаю, што гаворка ідзе пра ансамбль “Рагнеда” пад кіраўніцтвам Уладзімера Гінько, які ва ўласнай творчасьці спалучае беларускую народную мэлёдыку са стылістыкай амэрыканскай музыкі кантры. Пра гэта сьведчаць ня толькі амэрыканізаваныя слоўныя ўстаўкі ў вядомай песьні “Дробна драбніца”, то бок “From Monday Till Monday”, але і арыгінальнасьць, своеасаблівасьць аранжыроўкі Ўладзімера Гінько, якая сапраўды можа зьбянтэжыць нават тых, хто наслухаўся самых розных пераўвасабленьняў народнае спадчыны.

Так, ансамбль “Рагнеда” робіць даволі рызыкоўны як для нашае рэальнасьці крок і, магчыма, яшчэ не давёў задуманае да лягічнага канца. Аднак і сёньняшнія здабыткі, прызнацца, уражваюць. Пераканаемся ў тым яшчэ раз. І гэта, спадзяюся, не пашкодзіць нам пачуцца заўтра.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG