Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Малады казак”. І.Дарафеева. Музыка У.Сарокіна, словы М.Шабовіча, аранжыроўка А.Зубрыча. Дэма-запіс, 2002



Агульна вядома, наколькі некаторыя эстрадныя артысты любяць саміх сябе і як празьмерна высока ацэньваюць зробленае імі. Хоць насамрэч да статусу сапраўднай зоркі вялікай сцэны ім яшчэ расьці ды расьці.

Сапраўды: адзін беларускі артыст яшчэ напачатку году назваў свой нязначны тур няйначай, як “галоўнай падзеяй музычнага году”. Другога тэлебачаньне бессаромна ды нясьціпла рэклямуе як найлепшага ў сваёй галіне, хоць якасьць ягонай творчасьці лёгка зразумець па словах з адной песьні “Сярожа ды Саша — кампанія наша”. Глыбокі такі тэкст…

Аднак праграма “Мэлёдыя дня” гатовая даць слова кожнаму: зорцы сапраўднай і ўяўнай, у чым вы можаце пераканацца, калі зірнеце на выпускі “Мэлёдыяў дня” на нашым сайце — вы ўбачыце, што ў беларускай папулярнай музыцы маецца сапраўды шмат цікавага і вартаснага.

Пастаянная ўдзельніца нашай праграмы — не па рангу сьціплая зорка айчыннай эстрады Ірыны Дарафеева, якая цяпер робіць тур па Гомельскай вобласьці. Ужо падрыхтаваны матэрыял для чарговага яе альбому, які, верагодна, выйдзе яшчэ сёлета. Аднак Ірына перадала ўжо запісы Радыё Свабода.

Песьня Ўладзімера Сарокіна на словы Міколы Шабовіча “Малады казак” у аранжыроўцы Андрэя Зубрыча — прапанова ад Ірыны Дарафеевай на гэты дзень.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG