Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Freeze To Me Mama”. Група “Палац”, А.Казлоўскі і В.Круглова. Музыка і словы народныя і Д.Уілкокса. Альбом “Дарожка”, выдавец не пазначаны, 1999



Практыка сьцьвярджае: чым больш моваў ты ведаеш, тым больш шануеш родную. Можна часам сьпяваць на якой заўгодна мове, але пры гэтым заставацца сьпеваком беларускім.

Спачатку дазвольце нагадаць, што мы слухалі на працягу шасьці апошніх дзён. “Песьняры” кампазыцыяй на тэму народнай “Перапёлачкі” прыгадалі найбольш яскравы этап творчасьці, Алег Атаманаў выпраменьваў сьвятло “Песьняй сэрца маладой”, “Мэлёдыя дня” песьняй “Нябесны раяль” выказала спачуваньне ахвяры сёлетніх “Дажынак” Ядвізе Паплаўскай. Група “Мроя” рашуча сьцьвердзіла “Я — рок-музыкант старых традыцый”, Віктар Шалкевіч нагадаў, што на нашых землях улада заўсёды была хамскай у дачыненьні да людзей, а джазавы піяніст Андрэй Пыталеў у п’есе Элінгтана абвінаваціў сябе ў грахах, хоць і прызнаўся, што гэта нядобра.

Вынікам непрацяглага супрацоўніцтва бас-гітарыста Аляксея Казлоўскага і групы “Палац” сталіся дзьве песьні, адна зь якіх “Freeze To Me Mama” была ў нашай практыцы ці ня першым выпадкам “два ў адным”, спалучэньнем дзьвюх мэлёдыяў розных музычных культураў: аўтарскай песьні Ўілкокса і беларускай народнай “Я сьпявала, я скакала”, якую выконвае Вераніка Круглова.

Вынік атрымаўся нечаканы, хвацкі, шлягерны. Потым гэты ж прыём выкарыстоўвалі музыкі “Крыві”, а мы тым часам слухаем запіс узбагачанага “Палаца” 1999 году.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG