Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інструмэнтальная п’еса “Адажыо”. Музыка Альбіноні. Выканаўца Менскі брас-квінтэт. Альбом “Ад Баха да “Бітлз”, аўтарскае выданьне, 2001



Ужо неаднойчы даводзілася сьцьвярджаць, што Беларусь можа ганарыцца музыкантамі, якія выступаюць у розных жанрах. У тым ліку і ў тых, што здаўна залічваюцца да камэрных. Запісы, якія мы атрымалі нядаўна, лішні раз сьведчаць пра тое.

Адзін з найбольш аўтарытэтных музыкантаў Беларусі — прафэсар Віталь Волкаў, які выхаваў у Беларусі цэлую школу выкананьня на трубе. Апрача гэтага, адчуваючы непераможныя творчыя імпульсы, колькі гадоў таму ён стаў ініцыятарам стварэньня Менскага брас-квінтэту, які даволі хутка трывала замацаваўся ў тым ліку і на нямецкім музычным рынку.

Квінтэт гэты выконвае самую розную музыку: нездарма дэбютны альбом музыкантаў атрымаў назву “Ад Баха да “Бітлз”. Выконваючы музыку сучасных кампазытараў, а ня толькі клясыку, удзельнікі гэтага калектыву не баяцца падарваць уласны аўтарытэт. Проста той прафэсійны ўзровень, які вызначае музыкантаў, дазваляе ім аднолькава пасьпяхова і годна ўвасабляць музычны матэрыял любой складанасьці, пры гэтым упэўнена трымаючыся рамак менавіта абранага жанру.

Брас-квінтэт па складанасьці й дакладнасьці выкананьня мала чым саступае вяршыні камэрнай музыкі — квартэту струннаму. Дастаткова толькі паслухаць, як у выкананьні менчукоў гучыць надзвычай папулярны твор — “Адажыо” Альбіноні. Што да твораў музыкі сучаснай — наступным разам.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG