Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Дуда, лютня ды бубен”. Музыка і словы Алеся Кішкіна. Група “Камэлот”. Альбом “У краіне талераў”, аўтарскае выданьне, 1998



Я перакананы: калі ўважліва, грунтоўна паглыбіцца ў вывучэньне той ці іншай тэмы, шмат цікавага абавязкова адкрыецца ня толькі ў сучаснасьці, але й у мінулым. Зрэшты, праграма “Мэлёдыя дня” пераканалася ў гэтым неаднаразова.

Такім чынам, шмат сапраўды цікавых твораў было адшукана на працягу вось ужо амаль васьмі месяцаў, як праграма гэтая штодня гучыць у эфіры.

Што да мэлёдыі гэтага дня, дык гэта будзе таксама песьня, якую можна адносіць ужо да твораў з архіву беларускай папулярнай музыкі, хоць выдадзена яна была, здаецца, параўнальна нядаўна, у 1998 годзе. Гэта песьня “Дуда, лютня ды бубен”, напісаная Алесем Кішкіным і запісаная групай “Камэлот” для дэбютнага і пакуль што, на жаль, адзінага альбома калектыву.

“Камэлот”, нават па сьцячэньні часу, і цяпер выглядае як калектыў з музыкай арыгінальнай, а ягоныя песьні, крыху стылізаваныя пад творы гарадзкога песеннага жанру мінуўшчыны, канечне ж, нясуць у сабе водар творчасьці непадробнай, натуральнай.

У гэтай песьні музыканты таксама здолелі дасягнуць арганічнага гучаньня інструмэнтаў, якое добра адпавядае тэме песьні, яе ў прынцыпе баляднаму характару. Песьня пра далёкае мінулае, узятая ўжо з архіваў мінуўшчыны беларускае музыкі.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG