Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Беларускі салавей”. Музыка Зьмітра Яўтуховіча, словы Лявона Пранчака. Леанід Барткевіч. Альбом “Між Менскам і Нью-Ёркам”, “Ковчег”, 2000



Калі адмыслова задацца мэтаю напісаць шлягер, выканаць тую задачу будзе даволі няпроста. Вельмі часта шлягерам робіцца тая мэлёдыя, якая ў разьлік наагул не бярэцца.

Са сказанага вышэй можна было падумаць, што слухаць сёньня мы будзем сапраўдны шлягер. Але ж не! Гэтая песьня — трэба адразу прызнацца — шлягерам не была і, напэўна, ужо ня зробіцца.

Песьня “Беларускі салавей” Зьмітра Яўтуховіча на словы Лявона Пранчака — гэта, трэба сказаць, твор ня дужа яркі, хоць ягоная крыху небанальная мэлёдыя, канечне, зьвяртае на сябе ўвагу. Вось менавіта таму песьня і запамінаецца. Лявон Барткевіч здолеў годна ўвасобіць гэты твор, які, мне думаецца, кампазытар і не разьлічваў убачыць на вяршыні якога-небудзь гіт-параду дзе-небудзь “Між Нью-Ёркам і Менскам” — менавіта так называецца зборнік песень на словы Лявона Пранчака, сярод якіх маецца й “Беларускі салавей”.

Няпроста здагадацца, каго ж меў на ўвазе паэт, аднак тут і сам характар вершаў, сур’ёзная танальнасьць радкоў, відаць, таксама не настройвала кампазытара на напісаньне твору лёгкага, бесклапотнага. Што ж: як далёка ня кожны сьпявак сягае рангу Каруза, так і ня кожная песьня робіцца шлягерам.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG