Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “З ранку да ночы”. Музыка і аранжыроўка Аляксандра Панамарова, словы Юрыя Саваша. Ірына Дарафеева. Дэма-альбом, 2002 г.



Галоўнае для кожнага музыканта — не спыняцца на дасягнутым. Як толькі творца пачынае ўсьведамляць, што ён адбыўся як артыст, адразу ж узьнікае небясьпека самазадаволенасьці. Пасьля чаго на творчым росьце можна сьмела ставіць крыж.

Думаю, што ў бліжэйшыя гады сындром самазадаволенасьці Ірыне Дарафеевай не пагражае, хоць, здавалася б, яе шматлікія ляўрэацкія званьні на міжнародных конкурсах, усебеларускі грандыёзны тур, які яна праводзіць вось ужо другі год, даюць падставы для таго, каб супакоіцца і спачываць на лаўрах. Аднак не! Летась Ірына, якую ва Ўкраіне ведаюць, дарэчы, ня горш, калі ня лепш, чым на радзіме, атрымала прапанову аб супрацоўніцтве ад вядучага эстраднага саліста Ўкраіны сьпевака Аляксандра Панамарова. І ў выніку рэпэртуар Ірыны папоўніўся некалькімі новымі, удалымі песьнямі, якія неўзабаве будуць выдадзеныя, прычым альбом той будзе цалкам беларускамоўны. Песьню “З ранку да ночы” Аляксандар Панамароў напісаў на словы Юрыя Саваша і сам яе аранжыраваў. А калі дадаць, што ў апошні час некалькі ўласных песень Ірыне прапанаваў і Сяргей Кавалёў, за будучы рэпэртуар Дарафеевай можна не хвалявацца. Бо калі ёсьць новыя песьні, гэта гарантыя таго, што творчае разьвіцьцё сьпявачкі ня спыніцца. Чаго “Мэлёдыя дня” шчыра ёй і жадае. Зь Ірынай мы напэўна яшчэ пачуемся!
XS
SM
MD
LG