Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інструмэнтальная кампазыцыя “Tiger Rock”. Аранжыроўка Віталя Далгова. Дзяржаўны канцэртны аркестар Беларусі. Альбом “Рок-н-рол”, “Ковчег”, 1997



Нехта сьцьвярджае: усё нашае жыцьцё — суцэльны джаз. Нехта схіляецца да больш простых музычных формаў, а для многіх жыцьцё ёсьць ні што іншае як рок-н-рол. Таксама, зрэшты, неблагі варыянт.

Ня ведаю, што там каму абяцаюць на гэты тыдзень гараскопы, але калі пачынаць тыдзень з мэлёдыі ў стылі “рок-н-рол”, думаю, тыдзень гэты мусіць прынесьці шмат цікавага і прайсьці хутка, адпаведна тэмпу гэтай музыкі, якая, заўважце, з гадамі ніяк не старэе. Рок-н-рол выконваюць розныя калектывы, у тым ліку й вялікія аркестры.

Дзяржаўны канцэртны аркестар Беларусі недзе ў 1996 годзе прадставіў тэматычную праграму, у аснове якой была менавіта гэтая музыка. Праграма зьявілася своеасаблівым бэнэфісам маскоўскага аранжыроўшчыка Віталя Далгова, аднаго зь вядучых майстроў бэндавай аранжыроўкі яшчэ з часоў Саюза.

На жаль, на выдадзеным праз год дыску не згаданы аўтар п’есы пад назваю “Tiger Rock”. Цалкам магчыма, што выкліканая яна да жыцьця найвядомейшай джазавай тэмай “Tiger Rag” Ніка Ля Рокі. Аднак дакладна вядома, што Віталь Далгоў падвёў гэтую тэму пад стылістыку рок-н-ролу, хоць і не клясычнага, а сола на тэнар-саксафоне выконвае Андрэй Матлін, які праз пэўны час зрабіўся жыхаром гораду Атланта.

Мусіць, прага жыць непасрэдна на радзіме рок-н-рола перамагла гонар саліраваць у такім знакамітым аркестры. Такім чынам, канцэртны запіс беларускай вэрсіі амэрыканскага рок-н-ролу ў расейскай аранжыроўцы. Аднак — музычная інтэграцыя!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG