Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Бывай!” Музыка Тацяны Молчан, словы Аляксандра Лягчылава. Віка Молчан і Стас Новак. Дэма-запіс, 2002



Песьня для дзяцей. Часьцей за ўсё пад гэтымі словамі мы разумеем песьню, якая сьпяваецца юнымі музыкантамі і разьлічаная ў першую чаргу менавіта на дзіцячую аўдыторыю. А што бывае, калі дзеці выконваюць песьню, якая па зьмесьце адрасаваная дарослым?

Як можна было здагадацца з уступу, гэтым разам мы будзем слухаць юных выканаўцаў. Аднак песьню, якая прагучыць у выкананьні Вікі Молчан і Стаса Новака, звычайнай назваць нельга. Прынамсі, гэта песьня не дзіцячая, хутчэй дарослая, але толькі, так бы мовіць, па духу.

У аснову песьні пад назовам “Бывай!” закладзены эфэкт камічнасьці. Нетыповая сытуацыя заснаваная на тым, што твор з цалкам дарослым зьместам выконваюць дзеці. Гэта, па сутнасьці, тыповы папсовы шлягер, напісаны Тацянай Молчан на верш Аляксандра Лягчылава ў аранжыроўцы Алега Молчана. Калі б яе выконваў нейкі дуэт дарослых сьпевакоў, магу гарантаваць, што твор гэты прайшоў бы амаль ня заўважаным. Аднак пры ўмове выкананьня ў крыху іншым узроставым вымярэньні песьня набывае іншае адценьне.

Можна нават казаць, што мы маем справу са своеасаблівай пародыяй на сучасныя, у істоце сваёй — фальшывыя шлягеры. А тое, што выканаўцамі зьяўляюцца зусім юныя сьпевакі, якраз і падкрэсьлівае штучнасьць усяго таго, што мы называем дарослай эстрадай. Пачуемся, дзеткі, заўтра!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG