Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інструмэнтальная п’еса “Цяжкі блюз”. Аўтар, выканаўца і аранжыроўшчык — Уладзімер Угольнік. Альбом “Уладзімер Угольнік №2”, “Ковчег”, 2001



Нездарма кажуць, што мова блюзу, мова джазу — гэта ўнівэрсальныя, надзвычай падобныя мовы для ўсіх музыкантаў. Праўда, пры адной умове: калі гэтыя музыканты здольныя выступаць без дапамогі фанаграмы. Калі ж ты авалодаў адно мовай фанэры, у блюзе ты — чалавек чужы.

20 чэрвеня ў Менску адбыўся традыцыйны фэстываль пад назвай “Блюз жыве ў Менску”, адной з цэнтральных дзейных асобаў якога зрабіўся вядомы гітарыст, загадчык катэдры эстраднай музыкі Беларускага ўнівэрсытэту культуры Ўладзімер Угольнік. Гэта — надзвычай віртуозны выканаўца, адзін з пачынальнікаў беларускай рок-музыкі, які цяпер сам вучыць маладых сакрэтам прафэсіі.

Уладзімер да таго ж надзвычай рознабаковы музыкант, а на сцэне яшчэ — яскравы шоўмэн. Мова блюзу для яго — тая мова, якой ён гаворыць літаральна штодня. Апошнім часам ён усё часьцей выступае разам з даўнім калегам па групе “Верасы” таксама гітарыстам Генадзем Старыкавым, прыдумаўшы для новага ансамблю жартоўны назоў “Стары і Вугал”. Блюз для іх — звыклая музыка.

А пакуль яны запішуцца разам, паслухаем Уладзімера Ўгольніка сола. “Цяжкі блюз”, п’еса з альбому 2001 году, сольнае выкананьне аднаго з найбольш спрактыкаваных гітарыстаў Беларусі за ўсе часы.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG