Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Зачараваная мая”. Музыка Ігара Лучанка, словы Генадзя Бураўкіна. Ансамбль “Песьняры”. Альбом “Зачараваная мая”, “Мелодия”, 1982



Шукаючы ўласнае месца ў мастацтве, ня варта забывацца, што яно можа быць ужо занята кім іншым. Кажучы новае слова ў мастацтве, варта прыслухацца: можа, яго ўжо сказаў хто іншы?

Ня цяжка заўважыць, што, арыентуючыся ў асноўным на музыку сучасную, праграма “Мэлёдыя дня” не забываецца і пра тое, што было актуальным у айчыннай музыцы ў папярэднія гады.

Апошнім часам штотыдня ў эфіры гучаць творы са спадчыны ансамблю “Песьняры”. І ня толькі таму, што ягоны лідэр Уладзімер Мулявін трапіў у складаную сытуацыю, а таму мы, як можам, падтрымліваем яго. А яшчэ таму, што “Песьняры” і да гэтага часу шмат у якіх момантах могуць быць прыкладам для маладых калектываў. Прычым літаральна для ўсіх, хто працуе ў розных стылях ды манерах, уздымаючы ў адпаведнасьці з моднай стылістыкай ня толькі фальклёр, а выконваючы проста музыку папулярную.

Песьня “Зачараваная мая” Ігара Лучанка на верш Генадзя Бураўкіна была напісана на самым пачатку 1980-х і выдадзеная ў аднайменным альбоме. На той час гэта быў даволі тыповы для вакальна-інструмэнтальнай стылістыкі твор, аднак было ў ім, відаць, нешта такое, што падоўжыла век гэтай эстраднай песьні, які нават тады звычайна не працягваўся больш за два–тры гады.

Удалая мэлёдыя, фірмовае “песьняроўскае” выкананьне, шчыры лірычны тэкст — вось што, відаць, і надало песьні доўгае жыцьцё. Зайздросна доўгае, як для большасьці сучасных шлягераў.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG