Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інструмэнтальная п’еса “Mack The Knife”. Бэнд Леаніда Гурвіча. Музыка Курта Вайля. Альбом “All That”, дэма-выданьне, 2001



У папулярнай музыкі мы даволі часта сустракаемся з такім словам, яе “evergreen”. Інакш кажучы — вечназялёны. Менавіта так называюць тэмы, якія зрабіліся клясыкай папулярнай музыкі й да якіх музыканты зьвяртаюцца пастаянна. Тое ж самае — і праграма “Мэлёдыя дня”.

Часьцей за ўсё эвэргрынамі рабіліся зьнешне няхітрыя, нават просьценькія мэлёдыі, якія звычайна пісаліся для шматлікіх брадвэйскіх мюзыклаў. Гэтыя мэлёдыі былі выдатным матэрыялам для імправізаваньня. Да таго ж, практычна ўсе музыканты ведалі іх напамяць, а таму праблемаў для калектыўнага музыкаваньня не ўзьнікала.

У 1928 годзе кампазытар Курт Вайль напісаў музыку да п’есы “Трохграшовая опэра” Бэртальда Брэхта. Кампазытар і ня думаў, што адна з тэмаў, якая называецца “Mack The Knife”, “Мэкі-нож”, зробіцца тым самым эвэргрынам, які абесьсьмяроціць ягонае імя і які падхопяць многія музыканты. У тым ліку беларускія.

Летась менскія музыканты джаз-групы пад кіраўніцтвам Леаніда Гурвіча запісалі падчас канцэрту праграму з твораў, вытрыманых у стылістыцы, якая спалучала музыку акадэмічную і джазавую. Атрымалася арыгінальна і цікава. Прынамсі, вельмі нечакана як для даволі кансэрватыўнай беларускай музыкі. “Мэкі-нож”, джаз-група Леаніда Гурвіча, канцэртны запіс. Музыка так званай трэцяй плыні.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG