Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Авэ Марыя”. Муз. Дз.Даўгалёва, сл. У.Пецюкевіча. Выкананьне — Р.Палішчук. Дэма-альбом, 2002



Што й казаць: для сьпевака ўсё ж галоўнае — голас. І тое, як ён тым голасам валодае. Зьнешнасьць, узорная фігура, наяўнасьць багатага таты альбо мужа — гэта ўжо зусім іншыя фактары, якія зрабіцца сапраўдным сьпеваком у выніку так і не дапамагаюць. “Мэлёдыя дня” ў тым упэўненая.

Песьня, якую мы будзем слухаць сёньня, у нечым для нашай праграмы нязвыклая. Бо, сапраўды, сучасныя опэрныя салісты ў ёй, здаецца, яшчэ не выступалі. Рыгор Палішчук — вядомы беларускі тэнар, і таму песьня “Авэ Марыя” кампазытара Дзьмітрыя Даўгалёва, якая вытрыманая ў стылістыцы, што спалучае асаблівасьці папулярнага і акадэмічнага выканаўства, падыходзіць яму ці не аптымальна.

Так, твор гэты не зусім эстрадны, але ж і адносіць яго да шэрагу клясычных славутых аднайменных твораў нельга. Верш, на аснове якога была створаная песьня, напісаў Уладзімер Пецюкевіч, які стала супрацоўнічае зь Дзьмітрыем Даўгалёвым. Вядома, сваю ролю адыгрывае і аранжыроўка, аднак песьня “Авэ Марыя” якраз належыць да тых, у якіх вызначальным зьяўляецца ўсё ж голас саліста.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG