Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не яна, Беларусь”, музыка, словы і выкананьне — А.Атаманаў. Дэма-альбом “Слова — ня госьць”



Кожны, зрэшты, у гэтым жыцьці выбірае ўласны шлях. Той шлях, які падказвае яму ягонае бачаньне сьвету, ягонае разуменьне чалавечай істоты, ягоная музыка, што гучыць, безумоўна, у кожным з нас.

Менскі аўтар і выканаўца ўласных песень Алег Атаманаў — асоба, безумоўна, прыкметная. Ён ніколі, як помніцца, ня здраджваў беларускай мове, на якой і пісаў, і выконваў уласныя песьні. Яны — не зусім тыповы ўзор бардаўскай творчасьці, бо адчуваецца, што Алег мае не абы-якую музычную падрыхтоўку, прынамсі, пастаўлены голас. Да таго ж, ён — выразны лірык, пра што і гаворыць большасьць напісаных ім песень.

Філёляг з адукацыі, ён упэўнена валодае словам і гэтак жа ўпэўнена наталяе словамі выдуманыя ім мэлёдыі. У пэўным сэнсе ягоныя песьні — гэта нешта накшталт запрашэньня на споведзь, іначай ня йшла б рэкляма Алега Атаманава пад лёзунгам “Баян усяе Русі”. Так, пэўны матыў мэсіянства ў творчасьці Атаманава ёсьць, але ж, зь іншага боку, цяжка зразумець, як можна быць баянам усяе Русі, калі тая Русь беларускага слова амаль не разумее.

Аднак тое аніяк не пярэчыць таму, што ў сьпевака атрымліваюцца часам вельмі ўдалыя і запамінальныя творы. Як хоць бы песьня “Не яна, Беларусь”, якую я і прапаную паслухаць. Алег Атаманаў, баян калі не усяе Русі, дык Беларусі — чаму б і не?

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG