Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Два полі”, музыка Эдуарда Ханка, словы Анатоля Вярцінскага. Ансамбль “Сябры”. Міньён “Завіруха”, “Мелодия”, 1984 г.



Можна быць вядомым кампазытарам, напісаць мноства твораў, нават у эстрадным жанры, але пры гэтым заставацца ў народзе творцам амаль невядомым. А можна напісаць адну толькі мэлёдыю, і тваё імя будуць згадваць пастаянна.

Эдуард Ханок — творца, безумоўна, зь ліку тых, якія рэгулярна прапануюць слухачам творы, што надоўга застаюцца ў памяці. Тут з поўнай на тое падставай можна казаць пра безумоўны мэлядычны талент аўтара, хоць і не заўсёды песьні Ханка вызначаюцца цалкам арыгінальнай мэлёдыкай. Здаецца часам, што недзе нешта падобнае ты ўжо чуў. Магчыма. Аднак жа пазнавальнасьць — гэта адна зь неабходных умоваў для таго, каб песьня ператварылася ў шлягер. На тым, прынамсі, і трымаецца папулярная музыка.

Вось і песьня “Два полі” Эдуарда Ханка на верш Анатоля Вярцінскага, магчыма, не зусім арыгінальная па мэлёдыцы. Тым ня менш — запамінаецца адразу і на ўсё жыцьцё. Будзе гэтая песьня дарэчы і сёньня, 9 мая, хоць напісаная яна ўжо амаль 20 гадоў таму.

А перад тым, як яна прагучыць у выкананьні ансамбля “Сябры”, зьвяртаю вашую ўвагу на тое, што 13 траўня ў праграме “Мэлёдыя дня” адбудзецца сусьветная прэм’ера песьні з новага альбома групы “Рэйдж”, у якой выступае беларускі музыкант Віктар Смольскі. А цяпер — “Два полі”, ансамбль “Сябры”.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG