Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Жураўлі над Палесьсем ляцяць”, музыка І.Лучанка, словы А.Ставера. Ансамбль “Сябры”. Альбом “Сябры”, “Мелодия”, 1982



Адна з тэндэнцый у папулярнай музыцы апошніх дзесяцігодьдзяў у тым, што ансамблі існуюць параўнальна нядоўга. Часьцей год-другі — і чарговая група сыходзіць у нябыт, не пакідаючы па сабе практычна анічога. Ня тое што старыя выканаўцы!

Пад старымі выканаўцамі я меў на ўвазе ня столькі людзей сталага веку, колькі тыя калектывы, якія існуюць сапраўды шмат гадоў. “Deep Purple”, напрыклад, ці тых жа “Песьняроў”, хоць апошнія, шчыра кажучы, хутчэй не існуюць, чым ёсьць. А вось ансамбль “Сябры” — працуе як мае быць!

Я выдатна разумею, што ў рамках адной праграмы дагадзіць усім адразу немагчыма, асабліва калі вам прапануюць слухаць запісы далёкага ўжо эстраднага мінулага. А менавіта такі запіс “Сяброў” вы зараз і пачуеце. Так, клясыка беларускай эстрады, песьня “Жураўлі над Палесьсем ляцяць” Ігара Лучанка на верш Алеся Ставера зь вінілавага альбома ажно 1982 году выданьня. Вы, дарэчы, зможаце адчуць, што на месца такога характэрнага, саладжавага гучаньня галасоў “Сяброў” тых часоў прыйшла цяпер манэра больш стрыманая, а таму і больш натуральная. Тады ж гэта была клясыка яшчэ і ВІА-жанру, зьявы надзвычай неадназначнай.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG