Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Рэмэдыюм” С. Краеўскага на словы М.Чапіньскай. Аранжыроўка Ўладзімера Ткачэнкі. Ірына Дарафеева. Альбом “Рано или поздно”, “Dorisrecord”, 2000



Бывае, дастаткова назваць імя сьпевака, і ўсьлед аўтаматычна гучыць назва песьні, ці не адзінай у ягоным выкананьні, якая помніцца. Бывае, імя выканаўцы цягне за сабой вялікі сьпіс назваў, і вызначыць найлепшую песьню амаль немагчыма.

У рэпэртуары Ірыны Дарафеевай ёсьць шмат песень на розных мовах. Хоць бы таму, што яна паўдзельнічала ў некалькіх міжнародных конкурсах і сьпявала для самай рознай аўдыторыі. Аднак найбольшы плён на тых конкурсах прынесла Ірыне выкананьне песьні з рэпэртуару “бабулі польскага рок-н-ролу” Марылі Радовіч. Песьня тая называецца “Рэмэдыюм”, і яе Ірына выконвала, прынамсі, на двух з шасьці конкурсаў, у якіх яна ўдзельнічала.

Па форме гэта амаль клясычная баляда з надзвычай выразнай, я б сказаў, вытанчанай мэлёдыяй Севярына Краеўскага, некалі аднаго зь лідэраў славутай групы “Чэрвонэ гітары”. Тэкст напісала паэтка Магда Чапіньска, аранжыроўку песьні для Ірыны Дарафеевай зрабіў Уладзімер Ткачэнка. У адрозьненьне ад арыгінальнай вэрсіі, Ірына Дарафеева ўнесла ў выкананьне пэўную долю вакальных прыёмаў, характэрных для джазу. Атрымалася і арыгінальна, і дасьціпна. Запіс 2000 году.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG