Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Кветка шчасьця”, музыка І.Лучанка, словы А.Лягчылава. Яраслаў Еўдакімаў. З альбому “Песьні Ігара Лучанка”, “Мелодия”, 1987



Чарговы тыдзень заканчваецца, а таму варта нагадаць, чым яго напоўніла “Мэлёдыя дня”. Мы даведаліся, што прысьнілася музыкантам “Песьняроў” тою вясною, калі ўсе яны былі яшчэ маладымі, мы пачулі, як сьпяваюць пра бел-чырвона-белы сьцяг маладыя музыканты берасьцейскай групы “Граеўка”, а разам з Валерыям Дайнекам мы зазірнулі ў Чырвоны касьцёл.

Група “Крама” і іншыя менскія музыканты на чале з Анатолем Ярмоленкам выканалі забаронены на Беларускім тэлебачаньні “Гомельскі вальс”, адбылася прєм'ера новай песьні "Чарнобыльскі шлях" Кастуся Герашчанкі на словы Алеся Марачкіна, а Валік Грышко сьцьвердзіў, што беларуская песьня цікавіць і маскоўскіх выдаўцоў.

Апошняя мэлёдыя тыдня мае архіўнае адценьне. Гэта запіс 1987 году, калі паміж аўтарам музыкі Ігарам Лучанком і выканаўцам Яраславам Еўдакімавым чорны кот яшчэ не прабягаў. Гэта пазьней адбыўся скандал, які вываліўся на старонкі многіх выданьняў. Ня справа “Мэлёдыі дня” вяртацца да той гісторыі, якая скончылася тым, што Беларусь страціла ў выніку вельмі таленавітага выканаўцу. Мы будзем слухаць песьню з таго часу, калі ўсё было яшчэ ў парадку. “Кветка шчасьця”, музыка Ігара Лучанка, словы Аляксандра Лягчылава, выкананьне Яраслава Еўдакімава.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG