Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Whisper Not”, музыка Бэні Голсана. Група “Камэрата”. Альбом “Just”, аўтарскае выданьне, 2001



Вакальная група “Камэрата” выдала ў мінулым годзе спэцыфічны альбом, які амаль цалкам складаецца з арыгінальных аранжыровак джазавых стандартаў, твораў, якія ў аматараў джаза, што называецца, на слыху. Альбом лішні раз пацьвердзіў ня толькі высокі выканальніцкі ўзровень калектыву, які я некалі назваў проста валютным запасам краіны, але й здольнасьці музыкантаў калектыву як аранжыроўшчыкаў.

Вядомая мэлёдыя “Whisper Not” Бэні Голсана — яскравае таму сьведчаньне. Аранжыроўка Аляксандра Доўнара і ювэлірнае выкананьне групы “Камэрата”.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG