Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Can’t Buy Me Love” Ленан–Макартні, выконвае Дзяржаўны канцэртны аркестар Беларусі. Салісты В.Шчарыца (труба), С.Анцішын (гітара). Аранжыроўка Віталя Даўгова. Альбом “Рок-н-рол”, “Ковчег”, 1997



Многія безапэляцыйна сьцьвярджаюць, што, маўляў, на сьвеце прадаецца літаральна ўсё. З гэтым можна ды й варта спрачацца. Калі браць музыку, дык у сярэдзіне 1960-х, у рамантычныя гады рок-н-ролу, Ленан ды Макартні напісалі песьню з назваю “Can’t Buy Me Love”. Мінулі гады, песьні прадаюцца цяпер нават больш пасьпяхова, чым каханьне, а “Мэлёдыя дня” з вамі. Прывітаньне!

Калі паспрабаваць параўнаць 1960-я і 1970-ы гады з пункту гледжаньня таго, якая колькасьць мэлёдый, што зрабіліся клясыкай папулярнай музыкі, нарадзілася ў гэтыя дзесяцігодьдзі, на маю думку, 1960-ыя выглядаюць усё ж больш важка. Шчырасьці тады й сапраўды было куды больш, што не магло не адбіцца і на якасьці мэлёдый.

У 1970-ыя на першы плян выйшлі тэхналёгіі, таму і шчырасьці зрабілася менш. Песьня “Can’t Buy Me Love” Ленана і Макартні — зь ліку тых самых, шчырых. Вось чаму да яе будуць зьвяртацца яшчэ шмат гадоў. Запіс 1997 году, Дзяржаўны канцэртны аркестар Беларусі і песьня з рэпэртуару “Бітлз” у аранжыроўцы Віталя Даўгова. Саліруюць Валеры Шчарыца (труба) і Сяргей Анцішын (гітара). Шкада, што запісу гэтага канцэрту таксама ня купіш, як і каханьня згодна з поглядамі маладых тады Ленана ды Макартні. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG