Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інструмэнтальная п’еса “Лявоні-ха”, аранжыроўка Барыса Бернштэйна. Выкананьне — група салістаў “Пяты кут”. Копія студыйнага запісу



У калектыве пад гэтай назваю, які працаваў колькі гадоў таму як ансамбль салістаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра, выступалі сапраўды найлепшыя джазавыя музыканты Беларусі.

Музыкант калектыву, бас-гітарыст Барыс Бернштэйн, аранжыраваў у стылістыцы сучаснага джаза некалькі беларускіх народных мэлёдый. У прыватнасьці — славутую “Лявоніху”. Гэта, скажу вам, сапраўды вынаходлівая і ювэлірная аранжыроўка, хоць мушу зьвярнуць увагу гісторыкаў беларускай музыкі на тое, што назва твору крыху іншая: “Лявоні-ха”, праз злучок.

Чаму? Думаю, вы здагадаецеся, паслухаўшы самую музыку. Застаецца шкадаваць, што гэты “Пяты кут” распаўся, як хацінка Наф-Нафа, і Барыс Бернштэйн аранжыруе цяпер у Амэрыцы зусім не беларускія народныя мэлёдыі. Але ж вось запісанае — застаецца.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG