Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Палынёвая ростань” Эдуарда Зарыцкага. Мікалай Скорыкаў і Дзяржаўны канцэртны аркестар. Альбом “Пад родным небам”, “Ковчег”



Калі ўзяць сучасную беларускую эстрадную песьню ў цэлым, менавіта слова “сучасная” пасуе ёй якраз менш за ўсё. Цяперашняя беларуская эстрада — гэта пераважна глыбокая, трывалая традыцыя. Чым яна, дарэчы, у лепшы бок адрозьніваецца ад той жа расейскай.

Песьні кампазытара Эдуарда Зарыцкага, у жыцьці дасьціпнага, вясёлага чалавека, запатрабаваныя як аўдыторыяй, так і выканаўцамі. Не магу казаць, што ўсе яны робяцца аднолькава папулярнымі. Не, такога няма, бадай, ні ў аднаго з аўтараў сучаснага песеннага жанру.

Але ж і кампазытарам аднае песьні Эдуарда Зарыцкага ніяк не назавеш. Ён не працуе на патрэбу дня, не захапляецца моднымі рытмамі і фарматнай, як любяць казаць разумныя FMаўскія ды-джэі, прадукцыяй, ня думае і пра месцы ў гіт-парадах. Ягоная творчасьць — тая самая традыцыя, безь якой наўрад ці былі б такія модныя павевы ў айчыннай музыцы, якія ёсьць сёньня.

Адна з найлепшых мэлядыйных песень Эдуарда Зарыцкага — “Палынёвая ростань”, якая зазнала не адно выкананьне. Гэтым разам мы будзем слухаць вэрсію Мікалая Скорыкава і Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, фрагмэнт аўтарскай праграмы Эдуарда Зарыцкага “Пад родным небам”. А мы пачуемся заўтра, у той жа самы час. Традыцыя — рэч усё ж неблагая.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG