Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інструмэнтальная п’еса “Self-Actualization”, аўтарства і выкананьне Паўль Лісэ. Альбом “Motivation”, “Zaric Victoria”, 1999



Як можна дасягнуць такога стану, калі ўсё задуманае табой пасьпяхова ўвасабляецца ў жыцьцё? Тут аніякіх агульных рэцэптаў не існуе. Кожны вырашае праблему сам. Аднак нездарма ў народзе кажуць: зь мядком і цьвік праглынеш. “Мэлёдыя дня”, вітаю вас!

На гэтым тыдні, нагадаю, ваш настрой стваралі: група “Мясцовы час”, заклікаючы “Сьпяваць разам з намі”, гітарыст Іван Піліпенка з п’есай “Magic transition”. Гітарны дуэт Алег Сьпіцын — Чэрмэн у п’есе “Хуткасьць” заклікаў не сьпяшацца выбіраць, а гітарны дуэт Ігар Дадзіёмаў — Гідон Харц у п’есе “Frost” намякаў на капрызы веснавога надвор’я. Група “Крама” падхапіла гэтую думку, сьпяваючы “Падае дождж”, а група “Стары Ольса” паспрабавала падштурхнуць разьвіцьцё марской справы ў Беларусі.

Мэлёдыя гэтага дня — адзін з твораў самадзейнага кампазытара Паўля Лісэ. Каб гэта быў малады чалавек, я ўжыў бы слова “вундэркінд”. А паколькі ён — сталага веку мужчына, я назаву Паўля Лісэ (як вы разумееце, гэта — псэўданім) фэномэнам беларускай музыкі.

Ужо хоць бы таму, што менавіта музыцы ён нідзе і ніколі ня вучыўся. Але меў галоўнае — жаданьне пісаць музыку. І гэта ў яго атрымалася, нягледзячы на пэўныя агаворкі адносна арыгінальнасьці напісанай музыкі. Альбом “Матывацыі” 1999 году і кампазыцыя пад красамоўнай назваю “Самаактуалізацыя”. Рэдкі выпадак электроннай творчасьці ў беларускай музыцы. Той самы мядок, пры дапамозе якога ня страшны й самы цьвёрды музычны жалезабэтон. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG