Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’еса “I Can’t Give You Anything But Love” Джымі МакГ’ю. Ансамбль традыцыйнага джаза “Рэнесанс”. Альбом “Swing Station”, “West Records”, 2001



Часам, калі ўзьнікае такая патрэба, мы доўга і пакутліва думаем над тым, які, па-першае, падарунак выбраць; па-другое, дзе той падарунак набыць. Я ня буду сцьвярджаць, што “Мэлёдыя дня” — найлепшы падарунак на кожны выпадак і кожнае сьвята. Хоць як запасны варыянт — не найгоршы. Вітаю вас!

Такім чынам, аб падарунках. Думаю, што я здолеў адшукаць падарунак выдатны. Справа ў тым, што па ўзросту ён амаль равесьнік таму сьвяту, якое сёньня адзначаецца, таму што мэлёдыю “I Can’t Give You Anything But Love, Baby” напісаў кампазытар Джымі МакГ’ю ў 1927 годзе.

Гэта — клясычны ўзор сьвінгавай музыкі пачатковага пэрыяду існаваньня гэтага стылю джаза, створаны для рэвю “Пірушкі Дэлмара”. Мэлёдыя надзвычай вядомая і папулярная, яе выконваюць многія калектывы і сёньня, калі джаз наагул ня мае такой вялізнай аўдыторыі, як у канцы 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Гэты запіс узяты з альбома “Swing Station” менскага ансамбля традыцыйнага джазу “Рэнэсанс”. Альбом зьявіўся ў продажы пры канцы мінулага году. Такім чынам, падарунак нестары, а па музыцы — вечна, можна сказаць, малады. “Я не магу даць табе анічога, акрамя каханьня, малеча”. І яшчэ, напэўна, акрамя мэлёдыі гэтага дня. Да сустрэчы!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG