Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інструмэнтальная п’еса “Autumn Leaves” Джозэфа Касма ў выкананьні гітарнага дуэту У.Угольнік—Т.Капянкова. Альбом “Дневные сны”, “Аудиовизуальные технологии”, 1998



Неяк злавіў сябе на думцы, што апошнім часам я наагул забыўся, што гэта такое — дзённы адпачынак. Жыцьцё, ведаеце, прымушае ня спаць часам і ноччу, калі, напрыклад, неабходна рыхтаваць чарговую “Мэлёдыю дня”. Прывітаньне!

Мне вось што цікава: пра што думаў музыкант, калі даў назву альбому ні якую іншую, а “Дзённыя сны”? Ведаючы салідную постаць прафэсара Ўладзімера Ўгольніка і ягоны сапраўды віхурны характар, можна сьмела казаць, што назва альбому, запісанага ім у дуэце з Тацянай Капянковай, ніяк не адпавядае ані той постаці, ані характару. Ды дзе ж ты зь ягонай работаю ды ягонай занятасьцю днём пасьпіш?!

Так што “Дзённыя сны” — для каго іншага, але не для Ўладзімера Ўгольніка, які ў 1998 годзе выдаў праграму надзвычай разнастайную. Яна складаецца як зь вядомых тэмаў сусьветнай музыкі ў арыгінальных аранжыроўках, так і з аўтарскіх твораў. Тацяна Капянкова выконвае тут сьціплую ролю, выступаючы практычна заўсёды як надзейны партнэр-акампаніятар. Уладзімер жа паказвае ўсё, на што ён здатны: выдатнае адчуваньне сэнсу кожнага твору, бліскучую тэхніку, тонкую нюансіроўку.

Я разумею, што — не сэзон, аднак прапаную вам паслухаць у выкананьні гэтага дуэту славутую тэму Джозафа Касма “Апалае лісьце”. Дарэчы, хутка вясна, і новае лісьце вырасьце гэтак жа дакладна, як мы з вамі пачуемся заўтра.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG