Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Цёмнавокая пані” Ігара Паліводы на верш Лявона Пранчака. Уладзімір Кудрын і Дзяржаўны канцэртны аркестар. 4:33. Альбом “Максім”, “Ковчег”, 1997.



Бываюць такія выканаўцы, пра якіх кажуць: “Сьпявак адной песьні”. Абразу ў гэтым шукаць ня варта, бо часам адна песьня навечна заносіць імя сьпевака ў гісторыю. Ёсьць такія выканаўцы і сярод беларускіх артыстаў эстрады. Вітаю вас!

Адным з такіх сьпевакоў я назваў бы Уладзімера Кудрына. Пазнаёміўся я зь ім тады, калі дуэт Галіна Галенда — Уладзімер Кудрын працаваў у Белдзяржфілярмоніі. Разам зь імі я наведаў Усесаюзны конкурс артыстаў эстрады ў Маскве, дзе наш дуэт дамогся званьня ляўрэатаў. Як шыкоўна сьпявалі яны “На гарэ царкоўка!”

Бясспрэчнай удачай, той самай “адзінай песьняй” Уладзімера сталася песьня “Янка Купала” Ўладзімера Будніка. Потым сьпявак працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры і, сярод іншага, удзельнічаў у паказе грунтоўнай кампазыцыі Ігара Паліводы “Максім” на вершы Максіма Багдановіча. Тады “Цемнавокая пані” на верш Леаніда Пранчака, якая арганічна ўпісалася ў кампазыцыю, зрабілася другіх сапраўдным хітом Уладзімера Кудрына.

Сёньня сьпявак жыве ў Аўстраліі, летась наведаў Беларусь, ды, на вялікі жаль, мы зь ім разьмінуліся. Ды на сустрэчу спадзяюся. Ужо хоць бы таму, што гэтая песьня, на маю думку, ёсьць сьціплая клясыка беларускай эстраднай песьні. Сапраўдная музыка і сапраўднае выкананьне. Пачуемся!
XS
SM
MD
LG