Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Каралева зімы” Алега Елісеенкава на верш Алеся Бадака. Аляксандр Саладуха. Альбом “Одинокий”, “ТонРэкардз”, 2002 г.



Чым мне падабаецца клясычная папулярная музыка, дык гэта тым, што з аднолькавым посьпехам можна ня верыць ані выканаўцам, ані таму, што яны сьпяваюць. Можна верыць “Мэлёдыі дня” — праграме, якая прапануе музыку на самыя розныя густы. Прывітаньне!

Творчасьць Аляксандра Саладухі ўспрымаюць па-рознаму. Нехта лічыць яго сапраўды надзвычай папулярным, гітовым выканаўцам, нехта ягоныя зорныя паводзіны ўспрымае зь цяжка прыхаванай гіроніяй.

Цяпер больш часу Аляксандар праводзіць у Маскве, і ня будзем упікаць яго за тое, што менавіта там ён спрабуе адшукаць уласнае сьпявацкае шчасьце.

Ужо гэтым, 2002-м годам пазначаны ягоны новы альбом “Одинокий”. У такі статус Аляксандра паверыць цяжка, а вось у тое, што ў альбоме ёсьць песьні на беларускай мове, — можна, хоць песьня “Каралева зімы” Алега Елісеенкава на верш Алеся Бадака збольшага не пра гэтую зіму.

Аляксандар Саладуха сьпявае пра каралеву зімы, мы глядзім на тэрмомэтар і зноў ні ў што ня верым. Да заўтрашняга дня, да новай мэлёдыі!

Зьміцер Падбярэскі




XS
SM
MD
LG