Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Песьня няшчаснага Казла” Зьмітра Вайцюшкевіча на верш Леаніда Дранько-Майсюка. Зьміцер Вайцюшкевіч, альбом “Цацачная крама”, 2001 год, “Ковчег”.



Байкар — прафэсія для літаратара рызыкоўная. Ён заўсёды змушаны крочыць па самай грані, ня ведаючы нават, з кім на чарговым кроку давядзецца сутыкнуцца: ці то з дурнем, які здольны ўбачыць тое, чаго не існуе, ці то з чалавекам разумным, здольным прачытаць ненапісанае часам паміж радкоў. “Мэлёдыя дня” адрасаваная людзям разумным. Прывітаньне!

Былы музыкант групы “Палац”, удзельнік групы “Крыві” Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў у канцы мінулага году першы і, спадзяюся, не апошні сольны праект, у якім выступіў у даволі незвычайнай ролі гаспадара крамы, якая прапануе пакупнікам звычайныя, здавалася б, лялькі.

Ня ўпэўнены, што паэт Леанід Дранько-Майсюк, на чые вершы быў напісаны “цацачны” цыкль песень, разьлічваў менавіта на такое музычнае іх увасабленьне. Мэлёдыі песень атрымаліся дастаткова разнастайнымі і, што найбольш істотна, яны даволі выразна перадаюць характарысткі вобразу той ці іншай цацкі.

“Песьня няшчаснага Казла” — адзін з найбольш удалых у праграме твораў. Кажуць, тыя, хто знаходзяць у байцы нейкія толькі ім вядомыя намёкі, звачайна самі надзеленыя тымі ж самымі прыкметамі.

“Казёл няшчасны” — гэта наогул нешта кшталту ўстойлівага словаспалучэньня. Ня болей за тое! Таму той, хто раптам пачуецца пакрыўджаным гаспадаром цацачнае крамы, няхай крыўдуе найперш на самога сябе. І гэта — без намёку на вядомы досьціп. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG