Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “You Are The Boss” Бі Бі Кінга, група “Mojo Blues”. Альбом “I Gotta Move”, “Ковчег”, 1999 г.



Народ мудры. Народ раіць, што з начальствам заядацца ня варта. Але што яшчэ больш дзіўнае, дык тое, што разам з народам патрымліваць з начальствам добрыя адносіны раіць і музыка. Прывітаньне!

Відаць, вінаватых тут адшукаць няпроста, але факт застаецца фактам: многія, прычым зь ліку найбольш здольных беларускіх музыкантаў, жывуць і працуюць цяпер далёка ад радзімы.

Галоўная прычына, якая падштурхнула іх у падарожжа, зь якога, на жаль, вяртаецца рэдка хто, было, відаць, выразнае адчуваньне ўласнае незапатрабаванасьці на радзіме.

Што можа быць горшым для творцы, які ня здольны рэалізаваць сябе па прычынах, якія ад яго самога ніяк не залежаць? Вось і едуць музыкі туды, дзе могуць жыць, прынамсі, спакойна, хоць часьцей за ўсё пра музыку ім даводзіцца забыць.

Аляксей Казлоўскі разьвітаўся зь беларускай публікай у 1999 годзе выдатным, стыльным альбомам “Ай гата мув”, запісаным ягонай групай “Моджо блюз” з дуэтам “ЛіНс”. Не, прычынай ад’езду ня быў канфлікт Аляксея з начальствам. Проста, відаць, ён падумаў, што далейшага разьвіцьця як музыкант тут ён ужо не атрымае. Цяпер ён часам іграе блюз у клюбах Нью-Ёрку, працуе ўдзень у банку і напэўна памятае запісаную яшчэ ў Менску песьню Бі Бі Кінга “Ю а зэ бос”. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG