Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Песьня “Маладое піва”. Музыка Лявона Вольскага, словы Міхала Анемпадыстава. “Народны альбом”, 1997



Калі толькі паставіць сабе за мэту згадаць усе прыслоўі, што датычаць прывабнага пеннага напою, дык чарговая “Мэлёдыя дня” атрымалася б, гарантую, чарадзейнай. Зрэшты, як сьведчыць вопыт, зь піва, як правіла, усе прыгоды і пачынаюцца. Прывітаньне!

Нашая праграма так задуманая, каб паказаць увесь магчымы спэктар сучаснае беларускае музыкі, бязь нейкіх абмежаваньняў у стылях ды жанрах.

Вось учора, напрыклад, у кампаніі з групай “Стары Ольса” мы пакаштавалі пеннага напою беларускага вырабу. Сёньня ў нас — іншая кампанія, а менавіта: удзельнікі супольнага музычнага праекту “Народны альбом”. Кампанія іншая — нагода тая ж самая.

Нядаўна газэта “Наша свабода” правяла апытаньне жыхароў сталіцы адносна таго, ці слушна зрабілі беларускія ўлады, калі больш жорстка паставіліся да інвэстараў расейскага бровару “Балтика” ў ягоным дачыненьні да ўліваньня грошай у айчынны бровар “Крыніца”. Большасьць апытаных выказалася на карысьць нашых уладаў.

Як па мне, дык я люблю піва таньнейшае. Да таго ж, пад нашую, а не замежную музыку. “Маладое піва” — гэтая песьня з “Народнага альбому” вытрыманая ў цалкам здаровых народных традыцыях. Музыка Лявона Вольскага, словы Міхала Анемпадыстава. І каб прачнуцца заўтра са здароваю галавою, “Мэлёдыя дня” раіць: піце ўсё ж беларускае!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG