Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Група “Стары Ольса” і песьня “Пена піва”. Альбом “Вір”, 2001



Гісторыя з уваходам расейскага бровару “Балтика” на беларускі рынак цяпер прыцягвае агульную ўвагу. Што да мяне асабіста, дык я тую “Балтику” ня вельмі шаную: як на мой густ, польскія ды ўкраінскія гатункі піва куды смачнейшыя. А наогул, пі беларускае, а той, крый Божа, казьляняткам зробісься!

Піўныя традыцыі на Беларусі — сапраўды даўнія. Аж да таго, што вобраз піва трывала ўмацаваўся і ў музычным мастацтве. Новым штуршком для тае тэматыкі зрабілася выданьне летась альбому гэткага энігматычнага калектыву пад назваю “Стары Ольса”, які, па сутнасьці, складаецца з усяго аднаго чалавека — навукоўца ды музыкі Зьмітра Сасноўскага.

Асноўны напрамак дзейнасьці гэтага калектыву — аднаўленьне ня толькі гучаньня старадаўніх інструмэнтаў, але й прадстаўленьне адпаведнай музыкі — музыкі сярэднявечча. Пры тым, што ў рэпэртуары калектыву, у складзе якога выступаюць спэцыяльна запрошаныя выканаўцы, ёсьць і аўтарскія творы, якія своеасаблівым чынам імітуюць эпоху. Часам гэта цалкам арыгінальныя творы, часам — песьні ды мэлёдыі, якія засноўваюцца на гістарычным музычным матэрыяле.

Што да піва, дык у рэпэртуары групы “Стары Ольса” маюцца й адпаведныя песьні. Зьміцер Сасноўскі са спасылкаю на “Гаспадароў з-пад Вільні”, песьня “Пена піва”. А вось заўтра, спэцыяльна для аматараў гэтага напою, мы зробім працяг. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG