Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ананімны выканаўца народнай песьні пра Колю-трактарыста. Запіс 1997 году



“Як напісаць папулярную песьню?” — запыталіся неяк знакамітага кампазытара. Той уласнае творчае кухні не хаваў: “Трэба ўзяць тры вядомыя ўжо песьні і зь іх зьляпіць адну”, — адказаў майстар. Але і ён бы не знайшоў адказу на пытаньне “Як напісаць народную песьню?” Вы слухаеце праграму “Мэлёдыя дня”. Вітаю вас!

Нагадаю, што на гэтым тыдні “Мэлёдыя дня” пазнаёміла вас з рамантычным прэзыдэнтам менскага блюзавага “Стар-клюбу” гітарыстам Генадзем Старыкавым і нагадала музыку Алекса Растопчына да фільма “Блэстыд”, пасумавала пад музыку Алеся Камоцкага да вершаў Рыгора Барадуліна, пабывала разам з Касяй Камоцкай на “Новым небе”, пачула пра ўзаемаадносіны Ёгана Баха з працэсарам сучаснага кампутара паводле кампазытара Ігара Шошына, атрымала асалоду ад “Разэты”, убачанай вачыма музыкантаў квартэта Аркадзя Эскіна.

Нарэшце, сёньня вас чакае загадзя анансаваная прэм’ера — нявыдадзеная старонка знакамітага супольнага музычнага праекту 1997 году “Народнага альбому”.

Не магу сказаць, чаму гэтая песьня не патрапіла ў той альбом, хоць, бясспрэчна, яна мела ўсе шанцы зрабіцца такой жа папулярнаю, як і славутая “Надзенька”. Тым больш, што выканаўца абедзьвюх песень — адзін. Зрэшты, ягонае імя застаецца своеасаблівай таямніцаю, раскрываць якую я не зьбіраюся. Адно зьбіраюся паказаць гэтую песьню вам.

Такім чынам, драматычная аповесьць пра каханьне Колі-трактарыста, немцаў і праблемы з паліўна-змазачнымі матэрыяламі на вёсцы ў выкананьні ананімнага сьпевака канца ХХ стагодзьдзя. Упершыню ў праграме “Мэлёдыя дня”!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG